Темы

Кіраўчане на фестывалі «Вянок дружбы-2014»

Другі год запар пажылыя грамадзяне і інваліды, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання нашага цэнтра, прымаюць актыўны ўдзел у праводзімым у г.Бабруйску Міжнародным фестывалі “Вянок дружбы-2014”.

Нашы падапечныя не толькі дэманстравалі свае вырабы, але і наведвалі розныя мерапрыемствы. Добрыя ўражанні ў кіраўчан засталіся ад выставы-прэзентацыі нацыянальных сувеніраў “Вянок, як сімвал фестывалю — у падарунак фестывалю”. Пабывалі мы і ў мастацкім музеі імя Г.Г.Паплаўскага. Добры настрой выклікалі выступленні творчых калектываў. У чарговы раз пераканаліся, які ж таленавіты наш беларускі народ!
Праграма мерапрыемства была вельмі насычанай, захапляючай. Мы скарысталі некалькі вольных хвілін, каб наведаць Манумент мужнасці і смутку «Ахвярам фашызму» на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, які быў адкрыты ў Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Незабыўныя ўражанні і атрыманы эмацыянальны запал пасадзейнічалі таму, што мы вырашылі прыняць удзел і ў свяце “Купалле” (“Александрыя прымае сяброў”). Кіраўчане дастойна прадставілі свае творчыя работы на выставе-кірмашы вырабаў народных умельцаў “Вялікі Александрыйскі кірмаш”.
Нашы падапечныя сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прымалі актыўны ўдзел у рабоце мабільнай групы, дзякуючы чаму змаглі прадэманстраваць паштоўкі, вырабленыя ўласнымі рукамі. Удзельнікі свята з задавальненнем набывалі іх, дзякавалі за майстэрства і ўвасобленую прыгажосць.
Вольга МЕРЖЫЙ, дырэктар РЦСАН.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость