Темы

Кіраўчане — сярод пераможцаў!

Як мы паведамлялі, з абласной летняй спартакіяды сярод сельскагаспадарчых раёнаў, арганізацый, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу каманда нашага раёна прыехала з “срэбрам”. Прычым кіраўчане былі стабільна на другой пазіцыі на трох запар спартакіядах: у Горках, Кіраўску і зараз — у Касцюковічах.

У гэтым спартыўным свяце прыняло ўдзел 28 каманд з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. Больш 700 чалавек паказалі сваё спартыўнае майстэрства і прыхільнасць здароваму ладу жыцця.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спартакіяды намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда, звяртаючыся да ўдзельнікаў, адзначыў, што асноўная задача мерапрыемства — актыўнае прыцягненне работнікаў сяла да здаровага ладу жыцця, заняткаў фізкультурай і спортам. “Думаю, сёння нікога не трэба пераконваць, што масавы спорт — самы надзейны шлях да здароўя, ён аб’ядноўвае і збліжае людзей, робіць іх аднадумцамі і сябрамі. Гэта не толькі запал бадзёрасці, але і добрая жыццёвая школа, якая вучыць верыць у сябе і не пасаваць перад цяжкасцямі,” — падкрэсліў Алег Чыкіда.
Удзельнікі спаборнічалі па 10 відах спорту. Наша каманда прадэманстравала шчырае імкненне да перамогі і, адпаведна, высокія рэзультаты. Як паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, лідарскія пазіцыі ў нас заўсёды па стральбе дзякуючы меткасці Яўгена і Вольгі Пішчаліных, Алега Шапавалава. Звычайна кіраўчане вылучаюцца ў стрытболе, але на гэты раз, на жаль, сталі толькі шостымі. Добра праявілі сябе ў іншых відах спаборніцтваў. Увогуле ж, адзначыў Віктар Ставер, наша каманда заўжды з задавальненнем прымае ўдзел у спартакіядзе і сур’ёзна рыхтуецца да яе.
Першыя тры месцы на прайшоўшай спартакіядзе размеркаваліся наступным чынам: Круглянскі, Кіраўскі, Касцюковіцкі раёны. Мы маем рацыю далей імкнуцца да першай прыступкі п’едэсталу гонару!

Последние новости

Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

В районном Доме культуры г.Кировска проходит акция «Здоровье щитовидной железы»

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем