Темы

Кіраўшчына багатая на дзіцячыя таленты

Кіраўшчына багатая на дзіцячыя таленты

Дети-Жил

Таленавітыя дзеці — гонар бацькоў і навучальных устаноў, надзея Беларусі на далейшы росквіт і павышэнне іміджу краіны на міжнародным узроўні.

Наша дзяржава зацікаўлена, каб маладыя людзі пастаянна ўдасканальваліся, развіваліся. У межах гэтага ажыццяўляецца падтрымка таленавітай моладзі, ствараюцца ўмовы для рэалізацыі яе творчых магчымасцей. Існуе спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

Шмат адораных дяцей і на нашай кіраўскай зямлі. Сваёй стараннай вучобай, здольнасцямі ў музыцы і мастацтве, спартыўнымі дасягненнямі яны праслаўляюць сваю малую радзіму, адстойваюць гонар класа, школы, раёна, вобласці, рэспублікі.

Нямала такіх таленавітых рабят узрасціла багатая гісторыяй і падзеямі жыліцкая зямля. Гэты цудоўны куточак Кіраўшчыны, дзе знаходзіцца жамчужына нашага краю — Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль з размешчанай у ім дзіцячай школай мастацтваў — дае пуцёўку ў чароўны свет мастацтва, прывівае любоў да культурнай спадчыны беларускага народа вялікай колькасці рабят. У сценах гэтай установы не змаўкаюць чароўныя гукі музыкі, звонкія дзіцячыя галасы, а яе выхаванцы становяцца ўдзельнікамі і пераможцамі конкурсаў і фестываляў самых розных узроўняў.

Багатым у культурным плане і значным на дасягненні для выхаванцаў Жыліцкай школы мастацтваў Тэоны Бебурыя з Добасны і Мацвея Пашкоўскага з Жыліч стаў мінулы год. Сярод іх дасягненняў — дыплом фіналістаў ІІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні”, лаурэатаў І ступені другога культурнага Міжнароднага праекта «LETOсябры», лаурэатаў ІІ ступені Міжнароднага творчага конкурсу “Мастацтва свету”, лаурэатаў ІІІ ступені другога Міжнароднага творчага інтэрнэт-конкурсу “Галерэя талентаў”. Таленавітыя музыканты прынялі ўдзел у канцэртным турнэ, праводзімым бельгійскай дабрачыннай асацыяцыяй “Адраджэнне і абнаўленне для дзяцей Чарнобыля”.

Праслаўляюць сваю малую радзіму трывалымі ведамі і іншыя вучні Жыліцкай СШ. Віталь Арлоўскі стаў уладальнікам трэцяй прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і ўнесены ў банк дадзеных адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь, таксама юнак узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў заключным этапе конкурса навуковых эколага-біялагічных работ навучэнцаў.

Дыпломам ІІ ступені рэспубліканскага конкурсу юных паэтаў і празаікаў “Слова ў пераплёце” ўзнагароджана Лізавета Арэшка. Таксама дзяўчына стала пераможцай раённага конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость