Темы

«Кіравец» — галоўная крыніца навін раёна

«Кіравец» — галоўная крыніца навін раёна

 Пенсіянер Сцяпан Іванавіч Ся­мёнаў з радасцю сустракае паштальёна Тацця­ну Трафімаўну Скрыпунову.

Ужо 26 гадоў пашталь­ён аддзялення паштовай сувязі аг.Скрыпліца Таццяна Скрыпунова разносіць жыхарам карэс­пандэнцыю, пенсіі, свежую перыёдыку і за гэты час добра вывучыла іх чытацкія перавагі. Па яе словах, попытам падчас падпіскі ў насельніцтва карыстаюцца розныя газеты: падрастаючаму пакаленню бацькі выпісваюць дзіцячыя выданні, у работнікаў сферы адукацыі папулярныя «Настаўніцкая газета», «Зорька», «Пралеска», старэйшае пакаленне аддае перавагу выданню «Друг пенсионера». Але ўсіх па-ранейшаму аб’ядноўвае раённая газета «Кіравец», якую чытаюць і моладзь, і дарослыя, некаторыя часам самі трапляюць на старонкі газеты ў якасці герояў матэрыялаў.
На даставачным участку АПС аг.Скрыпліца пражываюць 355 чалавек, з іх 192 — у праца­здольным узросце і 104 пенсіянера. З ліку апошніх — Сцяпан Іванавіч Сямёнаў. Усё жыццё ён правёў на сваёй малой радзіме, працаваў інжынерам у мясцовай гаспадарцы. Як прызнаўся мужчына, «раёнку» яны з жонкай выпісваюць дзесяцігоддзямі, бо для іх гэта галоўная крыніца навін Кіраўшчыны, дзе заўсёды ёсць карысная і цікавая інфармацыя пра развіццё раёна, дзей-
насць арганізацый і прадпрыемстваў, поспехі моладзі, працоўных калектываў і вядомых землякоў, грамадскае, культурнае, спартыўнае жыццё раёна, розныя тлумачэнні па заканадаўству і льготах і многае іншае.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В районе

Профориентация: курс на мужество

23 октября 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Подростковые суициды: что делать при обнаружении признаков

23 октября 2026
Читать новость
Актуально

Внимание будущему урожаю и сытной зимовке

23 октября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

В Кировском районе экстренные службы отработали ликвидацию условных аварий

23 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

28 октября прием граждан проведет Елена Владимировна Прудникова-Кирпичёнок

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

29 октября прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

23 октября 2026
Читать новость