Темы

«Кіравец» — лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу

«Кіравец» — лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу

 

Гродно-2

Гродно

Гродно-3

Раённая газета “Кіравец” увайшла ў лік пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў краіне і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, арганізатарамі якога з’яўляюцца Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыя­нальнасцей і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Цырымонія ўзнагароджвання адбылася ў межах правядзення XII Фестывалю нацыянальных культур у г.Гродна.
Узнагароды прадстаўнікам СМІ былі ўручаны ў Сенатарскай зале Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. У цырымоніі прымалі
ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ула­дзімір Жаўняк, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар і іншыя ганаровыя госці.
Дыплом за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў краіне і супрацоў­ніцтва з суайчыннікамі за мяжой і спецыяльны прыз у ліку іншых пераможцаў конкурсу ўручыў галоўнаму рэдактару раённай газеты “Кіравец” Наталлі Хадаковай Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыя­нальнасцей Рэс­публікі Беларусь Леанід Гуляка.
У сваёй прамове ён асабліва падкрэсліў важ­насць міжканфесіянальнага і этнічнага міру, які пануе ў Беларусі дзякуючы пастаяннай увазе да гэтых пытанняў кіраў­ніцтва краіны, а таксама на іншых узроўнях.
Усе, хто быў запрошаны на цырымонію ўзнагароджвання, мелі магчымасць прыняць удзел у мерапрыемствах праграмы XII Фестывалю нацыянальных культур, адчуць цудоўную атмасферу гэтага свята, наведаць шматлікія падвор’і, выставы прыкладной творчасці, канцэртныя пляцоўкі.
Наталля ХАДАКОВА.
На здымках: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэс­публікі Беларусь Леа­нід Гуляка ўручае Дыплом і спецыяльны прыз галоўнаму рэдактару раённай газеты «Кіравец» Наталлі Хадаковай; прысутных вітае начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Таццяна Хмель; памятныя моманты ХІІ Фестывалю нацыянальных культур.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость