Темы

Кіраўчане — у ліку лідараў алімпіяды

Кіраўчане — у ліку лідараў алімпіяды

Медалисты-1Медаль-2
На працягу першага тыдня надышоўшага года прайшоў трэці этап штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах — абласны. Прадэманстраваць узровень ведаў і паспрачацца за лідарства ў Магілёў ездзіла каманда вучняў і іх настаўнікаў з нашага раёна. 

Усе поспехі кіраўчан на алімпіядзе — на рахунку гімназістаў. Так, Святлана Ісаічкіна, якая ўдзельнічала ў алімпіядзе па нямецкай мове, узнагароджана Дыпломам II ступені, а яе сястра Дзіяна Ісаічкіна, якая таксама змагалася за першынство па нямецкай мове, і Павел Хурсаў, які абараняў гонар раёна па інфарматыцы, — Дыпломамі III ступені. Рабяты доўга і карпатліва рыхтаваліся да алімпіяды. Па іх словах, аснова поспеху — не толькі ў базавых ведах, якімі яны авалодваюць падчас заняткаў у навучальнай установе, а, у тым ліку, і дзякуючы пастаяннай самаадукацыі. Педагогі гімназістаў — Т.М.Апсіт і А.М.Жлобіч дадаюць, што значны ўплыў на паспяховыя вынікі алімпіяды аказалі і асабістыя якасці Святланы, Дзіяны і Паўла: адказнасць і ўпэўненасць у сваіх сілах. Яны прымалі ўдзел у абласным туры алімпіяды не ўпершыню. Летась Святлана ўзяла Дыплом III ступені, а Дзіяна і Павел крыху не дацягнулі да прызавых месцаў. Таму можна сказаць, што сёлетнія поспехі — вынік працяглай і мэтанакіраванай работы як гімназістаў, так і іх выкладчыкаў.
Таксама гонар раёна на абласным этапе алімпіяды абаранялі Ганна Бацян з СШ №1 — па біялогіі (настаўнік А.В. Котава), Уладзіслаў Нявінскі з СШ №1 — па беларускай мове і літаратуры (А.В. Бяляева), навучэнцы гімназіі Карына Аўсянік — па нямецкай мове (Т.М.Апсіт), Аляксандра Костка — па гісторыі (В.В.Яскевіч), Таццяна Садоўнікава — па матэматыцы (С.С. Бяляўская).
Павел Хурсаў прымаў удзел у абласным туры алімпіяды па інфарматыцы трэці год запар. Яго выкладчык А.М.Жлобіч падрыхтавала чацвярых удзельнікаў алімпіяд абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, якія заваявалі 11 пераможных Дыпломаў.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость
Общество

16 июля состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем