Темы

Кіраўскі раён лідзіруе ў вобласці па тэмпах жніва

Кіраўскі раён лідзіруе ў вобласці па тэмпах жніва

У раёне працягваецца ўборачная кампанія. Аграрыі раёна, выкарыстоўваючы кожную пагодную хвіліну, паступова рухаюцца наперад, напаўняючы дзяржаўныя і ўласныя засекі збожжам новага ўраджаю.

Жніво на Кіраўшчыне паступова набліжаецца да экватара. Як нам паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на ўчарашнюю раніцу, з 6683 абмалочаных гектараў хлебаробы раёна намалацілі амаль 20 тыс.т збожжа. Наш раён упэўнена лідзіруе на Магілёўшчыне па тэмпах жніва: на раніцу 25 ліпеня каласавыя абмалочаны на 42% планавых плошчаў. Услед за намі ў лідзіруючай групе Глускі раён (39%) і Клічаўскі (25%). Усяго па вобласці збожжавыя былі ўбраны на 18% ад задання.
У разрэзе сельгасарганізацый раёна самыя высокія тэмпы ўборкі ў наступных гаспадарках: у СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, дзе збожжавыя ўбраны на 61% ад плана, з 486 га намалочана 1199 т пры ўраджайнасці 25 ц/га; ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — 58% ад задання, з 963 га атрымана 2728 т, ураджайнасць склала 28 ц/га; КСУП “Чырвоны баец” — 52% ад плана, з 685 га атрымана 1990 т, ураджайнасць — 29 ц/га; ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — 49%, з 1799 га намалот склаў 7031 т, на круг атрымана па 39 ц.
Сярэдняя ўраджайнасць намалочанай збажыны на Кіраўшчыне — 30 ц/га. Гэта другі паказчык па вобласці разам з такім жа ў Горацкім і Круглянскім раёнах. Лідзіруе Шклоўскі раён — 37 ц/га. Сярэднеабласная ўраджайнасць — 25,9 ц/га.

Последние новости

В районе

Профориентация: курс на мужество

23 октября 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Подростковые суициды: что делать при обнаружении признаков

23 октября 2026
Читать новость
Актуально

Внимание будущему урожаю и сытной зимовке

23 октября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

В Кировском районе экстренные службы отработали ликвидацию условных аварий

23 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

28 октября прием граждан проведет Елена Владимировна Прудникова-Кирпичёнок

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

29 октября прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

23 октября 2026
Читать новость