Кіраўскія інтэлектуалы зноў выдатна праявілі сябе на рэспубліканскім узроўні

Кіраўскія інтэлектуалы зноў выдатна  праявілі сябе на рэспубліканскім узроўні

intellektualyНацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня” — гэта свайго роду адзін з беларускіх брэндаў. У знакамітым яшчэ з савецкіх часін піянерскім лагеры адпачывалі і развівалі свае разнастайныя творчыя здольнасці лепшыя беларускія школьнікі. Атрымаць права трапіць у яго было і застаецца гонарам для рабят: пуцёўкі сюды атрымліваюць за адметныя поспехі ў вучобе і асабістыя дасягненні.

Шэраг апошніх год у лагеры “Зубраня” ўжо традыцыйна збіраюцца юныя прадстаўнікі інтэлектуальнага руху нашай краіны. Пастаяннымі ўдзельнікамі праводзімых тут разнастайных турніраў сталі і члены інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” пры раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сёлета за паспяховыя выступленні на многіх інтэлектуальных турнірах права правесці змену ў знакамітым аздараўленчым лагеры атрымалі члены каманды з крэатыўнай назвай “Нягодніцкія дзеці”, якія спецыяльна для паездкі ў “Зубраня” змянілі назву (пэўна, не без сэнсавага намёку на свае поспехі) на “Прыгодныя дзеці”.
Інтэлектуальныя гульні, якія практычна штодня праводзіліся на працягу лагернай змены, былі самымі рознымі. Але, як вядома, самыя каштоўныя перамогі — у самых папулярных з іх: “Брэйн-рынг”, “Што? Дзе? Калі?” і “Сваёй гульні”. Па іх праводзіліся асобныя турніры з удзелам больш 30-ці каманд з розных куткоў Беларусі. Аб высокім узроўні гульняў і адпаведных уражаннях юных эрудытаў сведыць той факт, што рыхтавалі пытанні і заданні, а таксама вялі “разумовыя баі” вядомыя беларускія інтэлектуальныя зоркі — прафесіянальныя гульцы: вядучы тэлепраграмы “Што? Дзе? Калі?” у Беларусі Алесь Мухін, дырэктар Беларускай лігі інтэлектуальных каманд Сяргей Буян і іншыя.
І ў гэты раз падапечныя трэнера Ігара Лукашова паказалі свой высокі ўзровень ІQ. У дзвюх першых вышэй названых гульнях кіраўскія рабяты, прадэманстраваўшы самыя разнастайныя веды, логіку і наогул выдатную падрыхтоўку, заваявалі другія месцы. Стаць пераможцамі кіраўчанам не дазволіла толькі вопытная каманда з Гомеля, трэніруюць якую, да слова, Леанід і Тамара Клімовічы — для тых, хто сутыкнуўся хоць раз з інтэлектуальным рухам у Беларусі, гэтыя імёны гавораць пра многае. Дарэчы, і ў “Сваёй гульні” кіраўчане выступілі таксама дастойна, хоць у лік прызёраў і не трапілі: у іх — высокае 6-е месца.
Трэба адзначыць, што прадстаўнікі Кіраўшчыны не аднойчы займалі прызавыя месцы на падобных спаборніцтвах у лагеры “Зубраня”. Але адразу два другія месцы заваяваны ўпершыню! Таму, безумоўна, нашы “Прыгодныя дзеці” выступілі больш, чым удала. Дарэчы, нялішнім будзе пазнаёміць чытачоў з удзельнікамі каманды, якая зноў вярнулася з чарговых спаборніцтваў з дыпломамі. Усе “дзеці” — з СШ №1. Гэта сямікласнікі Уладзіслаў Манетаў (капітан), Ігар Манько, Станіслаў Эзрын, Вольга Чарушнікава, а таксама шасцікласніцы Вольга Іваніцкая і Ганна Шынкоўская. Віншуем рабят з чарговым поспехам і жадаем далейшых перамог!
Аляксандр ХАХЛОЎ.
На здымку: сярэбраныя прызёры рэспубліканскага турніру па інтэлектуальных гульнях “Брэйн-рынг” і “Што? Дзе? Калі?” каманда “Прыгодныя дзеці” (Кіраўск): Ганна Шынкоўская, Станіслаў Эзрын, Ігар Манько, Вольга Чарушнікава, Вольга Іваніцкая, Уладзіслаў Манетаў.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024