Темы

Кіраўскія мнагаборцы — другія ў вобласці

Кіраўскія мнагаборцы — другія ў вобласці

Воронич-10Другое агульнакаманднае месца заняла зборная каманда раёна на абласных спаборніцтвах па зімнім мнагаборстве “Здароўе”. Гонар Кіраўшчыны пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Валерыя Вароніча абаранялі 12 вучняў гэтай жа школы, а таксама па адным прадстаўніку з Мышкавіцкай і Скрыпліцкай школ.Воронич-1 Воронич-2 Воронич-3 Воронич-4 Воронич-5 Воронич-6 Воронич-7 Воронич-8 Воронич-9Воронич-11Папярэднічалі абласным спаборніцтвам раённыя. На базе СШ №1 і гімназіі званне мацнейшай аспрэчвалі 11 каманд. У састаў кожнай з іх уваходзілі па адным вучні і адной вучаніцы з 5 па 11 класы. Пераможцы вызначаліся ў кулявой стральбе з пнеўматычнай зброі, скачках у даўжыню з месца, гімнастыцы (падцягванне на перакладзіне — хлопчыкі, адцісканне ад падлогі — дзяўчынкі) і лыжных гонках.

Найбольш высокую ступень падрыхтаванасці паказалі спартсмены з Паўлавіч, якія занялі першае месца і адпаведна склалі касцяк зборнай раёна. Другое месца заняла зборная СШ №1 і замкнулі тройку прызёраў вучні гимназіі.

Па выніках абласных спаборніцтваў складзена зборная Магілёўскай вобласці, у якую ўвайшлі і нашы прадстаўнікі. Гэта Крысціна Лазарава, Максім Няйштэтар і Аліна Ермалаева. Рэспубліканскі фінал адбудзецца сёлета ў Віцебску з 30 студзеня па 1 лютага.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость