Темы

Кладуцца травы ў пракосы

Кладуцца травы ў пракосы

senokosy Ажыўлена зараз на сенажацях раёна — распачалася нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на ўчарашні дзень травы скошаны больш чым на 931 га, што складае 8% ад запланаванага, нарыхтавана 101 т сена і 1510 т сенажу. Традыцыйна высокія тэмпы касьбы ў СГФ “Чыгірынка” РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, у чым журналісты “раёнкі” пераканаліся, пабываўшы ў мінулую пятніцу на палетках гаспадаркі. Трэба сказаць, што ў “Чыгірынцы” па-гаспадарску паставіліся да догляду за травастоямі: падкормленыя мінеральнымі ўгнаеннямі, яны раскусціліся, пусціліся ў рост. А таму радуюць позірк пакінутыя ўслед за касілкай высокія густыя валкі духмянай свежаскошанай травы.

Галоўнае, на думку спецыялістаў, не прамарудзіць спрыяльны для траў час, каб замест вітаміннага корму не атрымалася пустая клятчатка, ад якой, як вядома, “вялікага малака” чакаць не даводзіцца.
Кіраўніцтва і механізатары сельгасфіліяла разумеюць важнасць корманарыхтоўчай кампаніі: грамадскі статак у гаспадарцы вялікі — больш за 1500 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 700 галоў — дойны статак, а вось земляў не хапае, таму тут імкнуцца з максімальнай аддачай выкарыстоўваць кожны гектар. Належным чынам падрыхтавалі да прыёму зялёнай масы і сянажныя траншэі.
Першым свой МТЗ-1222 з касілкай “Кроне-320” вывеў на палеткі вопытны механізатар Мікалай Бабіцкі. За дзень ён паспявае скасіць травы амаль на 20 га. Зладжана працуюць у тандэме Аляксандр Карпаў і Ілья Цярэшчанка: першы заняты на варушэнні сена, другі — на зграбанні ў валкі. На прэсаванні сена шчыруе Дзмітрый Конюхаў, на пагрузцы рулонаў — Віталь Корзун. Хутка дастаўляе рулоны ў сенасховішча Міхаіл Юхнавец. Дзякуючы спрыяльнаму надвор’ю ўсё нарыхтаванае сена якаснае і прыемна духмянае.
Усяго ў сельгасфіліяле неабходна скасіць травы на 545 га. Нарыхтаваць трэба больш за 680 т сена, 5900 т сенажу і 11000 т сіласу. Такім чынам, на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы плануецца назапасіць каля 35 ц к.адз.
Механізатарскае звяно поўнасцю ўкамплектавана адказнымі і стараннымі работнікамі, якія добра ведаюць цану кожнай рабочай гадзіне і стараюцца працаваць якасна і без прастояў. Корманарыхтоўшчыкі ўсведамляюць, што ад асабіста ўкладу кожнага залежыць, наколькі ўпэўнена грамадскі статак сельгасфіліяла ўвойдзе ў наступную зімоўку, якім будзе рацыён кармлення жывёлы і ў выніку — колькасць і якасць атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі.
Ёсць і добрыя стымулы, каб не прахалоджвацца на рабочым месцы. Кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася, каб занятыя на корманарыхтоўцы былі забяспечаны ўсім неабходным, прама ў поле дастаўляюцца гарачыя смачныя абеды, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, якія прадугле-джваюць маральнае і матэрыяльнае заахвочванне лепшых работнікаў.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость
В районе

В Кировском районе подвели итоги работы профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма за 2025 год

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем