Темы

Курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з гонарам носяць пагоны (бліц-апытанне)

Курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з гонарам носяць пагоны (бліц-апытанне)

Многія прадстаўнікі Кіраўшчыны вырашылі связаць свой лёс з арміяй, воінскай службай. Зараз яны з’яўляюцца курсантамі адпаведных навучальных устаноў. Па склаўшайся за апошнія гады традыцыі, падчас канікулаў мы сустрэліся і пагутарылі з некаторымі з іх, у прыватнасці, занатаванымі на фота курсантамі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіславам Кананенкам і Аляксандрам Майсеенкам.

Уладзіслаў КАНАНЕНКА, курсант 1 курса факультэта ваеннай разведкі ўпраўлення падраздзяленнямі паветрана-дэсантных войск Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь:

— Прафесія абаронцы Айчыны — вельмі ганаровая і запатрабаваная ва ўсе часы. Яе сутнасць заключаецца ва ўменні накіроўваць на адзіныя мэты дзейнасць вайсковага калектыву. Яна,
безумоўна, складаная, патрабуе гатоўнасці самадданага выканання сваіх абавязкаў, бо ў выпадку неабходнасці афіцэр прымае на сябе першы ўдар. На яго плячах — адказнасць з сваю Айчыну і за тых людзей, якімі ён камандуе і каго абараняе.
Аднак, нягледзячы на ўсе складанасці, я абраў прафесію ваеннага. А, магчыма, нават з-за іх. Галоўнае для мяне — гэта не столькі пераадолець цяжкасці, хаця гэта і вельмі важна, колькі пераадолець самаго сябе.
Афіцэрам марыў стаць з дзяцінства і, безумоўна, ведаў, што мне асабліва спатрэбіцца фізічная пад-
рыхтоўка. А таму падчас вучобы ў школе актыўна займаўся спортам. Любімы від — футбол. Заняткамі на стадыёне райцэнтра не абмяжоўваўся, скончыў вучылішча алімпійскага рэзерву, маю званне кандыдата ў майстры спорту па пляжным футболе, першы разрад — у вялікім. Падрыхтоўка спатрэбілася: зараз выступаю за футбольную каманду акадэміі. Але, у першую чаргу, спартыўная загартоўка дазваляе паспяхова пераадольваць фізічныя нагрузкі, з якімі курсанты сутыкаюцца штодзённа. Тым больш, што ў паветрана-дэсантных войсках яны асаблівыя.
Стаць дэсантнікам — даўняя мая мара. Заўсёды захапляўся рашучасцю, фізічнымі здольнасцямі, адвагай і мужнасцю прадстаўнікоў крылатай пехоты ў розныя часы гісторыі — у Вялікую Айчынную вайну, падчас баявых дзеянняў у Афганістане і іншых «гарачых кропках». Цяпер імкнуся найлепш спасцігнуць усе тонкасці прафесіі, бо мне, як будучаму афіцэру, трэба будзе вучыць салдат. Разам з аднакурснікамі на занятках вялікую ўвагу надаем тактычнай пад-
рыхтоўцы з фізічным накірункам. Ужо давялося двойчы перажыць непаўторныя ўражанні ад скачкоў з парашутам з вышыні 800 м. Усю тэхніку выканання розных заданняў, практыкаванняў мы павінны давесці да аўтаматызму, каб не разгубіцца ў экстрэмальнай сітуацыі. А летам нам прадстаіць першая стажыроўка ў якасці камандзіраў. Спачатку аддзялення, затым — узвода, роты… Пасля чатырох курсаў нас чакае размеркаванне па воінскіх часцях. Пастараюся зрабіць усё, каб стаць сапраўдным афіцэрам — абаронцам сваёй краіны і свайго народа.

Аляксандр МАЙСЕЕНКА, курсант 1 курса агульнавайсковага факультэта ўпраўлення мотастралковымі войскамі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь:

— Паняцце “служэнне Радзіме” для мяне існуе ў двух сэнсах. Па-першае — гэта абавязак, гонар, добрасумленнае выкананне пастаўленых задач, абарона свайго краю і блізкіх. Па-другое — патрыятызм, любоў да Радзімы, памяць аб сваіх продках, захаванне таго, што яны пакінулі нам. Магу дадаць яшчэ, што я вельмі люблю сваю малую радзіму — Скрыпліцу і Кіраўшчыну, таму што з ёй звязаны самыя цудоўныя моманты майго жыцця. І гэта, на мой погляд, таксама свайго роду служэнне Радзіме.
Мой дзядуля у свой час служыў у марфлоце. Шмат расказваў пра тыя гады і рабіў гэта з высокім пачуццём гонару. І мне хацелася служыць яшчэ з дзяцінства, а крыху пазней і наогул паставіў перад сабой мэту — стаць афіцэрам. Мае памкненні падтрымалі і бацькі. І вось я вельмі задаволены, што да мэты сваёй я зрабіў першы крок — паступіў у Ваенную акадмію Рэспублікі Беларусь.
Зараз на нашым факультэце займаюцца 111 чалавек. Вучоба, якую можна ў поўнай ступені назваць і службай, вельмі падабаецца, нягледзячы на шчыльны графік, казарменнае пражыванне, высокія нагрузкі. Атрымліваем стыпендыю, добрае харчаванне, забяспечаны формай. Усе заняткі вельмі цікавыя. Асаблівая ўвага надаецца агнявой падрыхтоўцы — вучымся страляць з розных відаў зброі.
У звальненні нам, першакурснікам, пакуль што не так часта атрымліваецца трапіць, як таго хацелася б. Але мы ведаем, што трэба прайсці першы і самы важны этап загартоўкі. Гэта мы і імкнемся рабіць пастаянна, авалодваючы не толькі спецыяльнымі навыкамі і ўменнямі, фізічна развіваючыся. Нашы камандзіры прывучаюць нас і да такіх маральных якасцей, як праўдзівасць, прыстойнасць, чуласць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу — усяму таму, без чаго нельга ўявіць сабе маральнае аблічча сапраўднага афіцэра.

 

Павел ВІШНЕЎСКІ, курсант 1 курса Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь:

— Паступіць у акадэмію мне параіў брат, які сам вучыцца там на трэцім курсе. Я зацікавіўся і пачаў займацца фізічнай пад-
рыхтоўкай, рыхтавацца да цэнтралiзаванага тэсцiравання. У выніку паступіў на факультэт унутраных войскаў.
Прайшоўшы курс маладога байца, мы с аднакурснікамі адразу ўліліся ў атмасферу дысцыпліны і парадку, дзе кожны наш дзень распісаны па хвілінах. Удзень 3-4 пары заняткаў, пасля іх — абед і асабісты час, а затым самападрыхтоўка. З навучальных дысцыплін больш за ўсё падабаецца тактыка ўнутраных войскаў, а таксама баявая падрыхтоўка.
Пасля завяршэння вучобы я буду праходзіць службу на пасадзе камандзіра ўзвода ў злучэннях і воінскіх часцях унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, да таго ж падчас вучобы ёсць магчымасць атрымаць юрыдычную адукацыю, што з’яўляецца вялікім плюсам.
Ваенная падрыхтоўка вучыць мяне дысцыплінаванасці і адказнасці, загартоўвае характар, цяпер лягчэй адольваю цяжкасці.

 

Яраслаў ГУНАЕЎ, курсант 1 курса Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь:

— Вучыцца ў Ваеннай акадэміі я марыў з дзяцінства, а сур’ёзна рыхтавацца да паступлення пачаў у 7-м класе. У прынцыпе, паступіць у гэтую навучальную ўстанову нескладана, складана прыдзецца ў працэсе вучобы, асабліва спачатку. Але да ўсяго прывыкаеш хутка, галоўнае, быць у добрай фізічнай форме.
Асабліва мне запомніўся курс маладога байца, які праводзіцца для навабранцаў факультэта ўнутраных войскаў. Яго мэта — у кароткі тэрмін ператварыць учарашніх школьнікаў у паўнацэнных салдат. Мы жылі ў палявых умовах, кожны дзень з намі праводзіліся практычныя і тэарэтычныя заняткі. У раскладзе было вывучэнне асноўных палажэнняў статута, страявая, фізічная, агнявая падрыхтоўка і многае іншае, мы прывыкалі да вайсковай дысцыпліны. На жаль, не ўсе хлопцы змаглі вытрымаць такія нагрузкі, але іх замянілі тыя, хто, магчыма, як і я, ажыццявіў сваю мару, паступіўшы ў Ваенную акадэмію.

Як паведаміў начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Андрэй Гайдукевіч, зараз праходзіць тэрміновую ваенную службу 121 чалавек з нашага раёна: 26 — у часцях сіл спецыяльных аперацый, 18 — пагранічнага камітэта, 21 — унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь, 56 — у іншых часцях Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Хлопцы стараюцца служыць добрасумленна, з гонарам выконваць свой свяшчэнны абавязак.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость