Темы

Лепшы араты — з КСУП “Жылічы”

Лепшы араты —  з КСУП “Жылічы”

paharАбласны конкурс аратых сярод трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчых арганізацый прайшоў на базе СВК “Палыкавічы” Магілёўскага раёна. Яго мэта — прапаганда перадавога вопыту, прымяненне прагрэсіўных тэхналогій, павышэнне прафесійнага майстэрства і прадукцыйнасці працы, папулярызацыя сярод моладзі прафесій сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэнне прэстыжу прафесіі механізатара.
У конкурсе прынялі ўдзел трактарысты-машыністы з 22 гаспадарак вобласці. Кіраўшчыну на ім прадстаўлялі Віктар Рудзько з КСУП “Жылічы” і Генадзь Макаронак з СВК “Калгас “Ніва”.
У ліку пераможцаў конкурсу — прадстаўнік нашага раёна Віктар Рудзько, які заняў першае месца сярод механізатараў, якія спаборнічалі на трактарах класа МТЗ-1221.

З прывітальным словам да працаўнікоў палёў звярнуўся міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леа-нід Заяц. Ён адзначыў, што сёлета ў рэспубліцы на сельгасработах задзейнічана 44 тысячы трактароў, іх парк пастаянна папаўняецца і ўдасканальваецца. Хутка плануецца пераход на новы клас тэхнікі большай магутнасці, а гэта значыць, што для кіравання такімі машынамі спатрэбяцца граматныя, добра падрыхтаваныя прафесійныя кадры. Правядзенне такіх конкурсаў, садзейнічае павышэнню ведаў і ўдасканальванню навыкаў механізатараў.
Старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу, выказаў задавальненне тым фактам, што сярод працаўнікоў палёў шмат моладзі, якая сваёй добрасумленнай працай садзейнічае атрыманню высокіх ураджаяў, развіццю вёскі і ўвогуле ўсёй сельскагаспадарчай галіны.
Згодна ўмоў конкурсу, механізатары павінны былі за мінімальна кароткі час узараць адведзены ўчастак поля на зададзеную глыбіню, набраўшы пры гэтым найбольшую колькасць балаў. Кампетэнтнае журы ацэньвала прамалінейнасць і раўнамернасць ворыва, якасць разваротных палос, выкананне правілаў тэхнікі бяспекі і аховы працы.
Час правядзення конкурсу быў абраны невыпадкова: уборачная кампанія зараз у самым разгары, а вызваленыя палеткі трэба аператыўна рыхтаваць пад чарговыя пасевы.
Падчас спаборніцтваў механізатары імкнуліся прадэманстраваць свой прафесіяналізм, тэарэтычныя і практычныя навыкі, уменне быць з тэхнікай “на ты”.
Праз пэўны час з пачатку барацьбы за званне лепшага аратага поле вабіла вока роўненькай звежа- ўзаранай глебай, якая “задыхала” пад прайшоўшымі па ёй сталёвымі плугамі.
Настаў час падводзіць вынікі. Пад апладысменты калег і членаў журы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц і старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ўручылі пераможцам, у тым ліку і механізатару Віктару Рудзько, дыпломы і грашовыя сертыфікаты на набыццё бытавой тэхнікі. Падарункі лепшым па прафесіі ўручыў таксама старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў.
Для таго, каб сустрэцца і пагутарыць з пераможцам абласнога конкурсу Віктарам Рудзько, карэспандэнтам “раёнкі” давялося шукаць яго на адным з палеткаў КСУП “Жылічы”, дзе механізатар займаўся адвозкай зялёнай масы. Як адзначыла старшыня прафкама гаспадаркі Зінаіда Кісялёва, Віктара смела можна назваць майстрам на ўсе рукі. Ён з лёгкасцю выконвае любую механізарскую справу: праводзіць ворыва, апрацоўвае глебу, займаецца сяўбой, уносіць мінеральныя ўгнаенні, па-майстэрску валодае касілкай падчас корманарыхтоўчай кампаніі, хутка да-стаўляе зялёную масу да месц захоўвання. Няма яму роўных і падчас правядзення работ на прысядзібных участках грамадзян: усе, хто звяртаецца ў гаспадарку за дапамогай, просяць накіраваць да іх менавіта Віктара.
Нарадзіўся і вырас Віктар Рудзько ў в.Чабусы Любанскага раёна. Закончыўшы школу, атрымаў спецыяльнасць трактарыста-вадзіцеля-слесара. Працаваў у мясцовым лясніцтве. Пасля знаёмства са сваёй будучай жонкай, якая з’яўляецца ўраджэнкай Жыліч, Віктар пераехаў жыць і працаваць на Кіраўшчыну. У КСУП “Жылічы” маладой сям’і выдзелілі дом.
Сваім настаўнікам у механізатарскай справе Віктар лічыць аднаго з вопытных трактарыстаў-машыністаў КСУП “Жылічы” Рамана Канавалава. Пад яго чулым кіраўніцтвам і наглядам Віктар спасцігаў усе прамудрасці прафесіі.
“Раман Пятровіч — спецыяліст высокага класу, які не церпіць абыякавасці ў рабоце, на першых этапах абучэння азам працы на зямлі іншы раз даводзілася атрыліваць ад яго “наганяй” за няякасна выкананую работу”, — з усмешкай успамінае Віктар. Ён упэўнены, што ў перамозе ў конкурсе на лепшага аратага ёсць часцінка ўкладу і Рамана Канавалава.
Ёсць у скарбонцы Віктара Рудзько і перамога ў штогадовым раённым спаборніцтве сярод сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне вясенне-палявых работ, сяўбы азімых культур і ўздыме зябліва ў 2015 годзе.
Але, як прызнаўся механізатар, ён ніколі не імкнецца да званняў, а проста любіць працаваць на зямлі, любіць сваю прафесію і лічыць яе адной з важнейшых у сельскагаспадарчай галіне.
Сваю такую значную перамогу Віктар Рудзько прысвяціў сваім каханым жонцы і дачушцы. Яны перажывалі за яго і шчыра верылі, што ён дастойны звання лепшага!
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Дорогами единства: молодежный патриотический автопробег прошел в Кировском районе

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Зональная спартакиада «Планета спорта» прошла на стадионе Кировской ДЮСШ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Беларуси проходит национальный этап Международного молодежного конкурса социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Это абсолютная неправда». Лукашенко на встрече с Коулом развеял фейк, который разгоняют беглые на Западе

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: Беларусь открыта для обсуждения с США любых вопросов, но надо неукоснительно соблюдать договоренности 

15 сентября 2026
Читать новость
В районе

В Кировске ведётся капитальный ремонт участка улицы Володарского

15 сентября 2026
Читать новость