Лепшыя лыжнікі — у Паўлавічах!
Зборная каманда Магілёўскай вобласці заняла 1-е месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па зімнім мнагабор’і “Здароўе” Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. За званне лепшых змагаліся і прадстаўнікі Кіраўшчыны: пяцікласнік Максім Нейшцецер і шасці-класніца Крысціна Лазарава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.
Рабяты ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі 1-й ступені, а таксама грашовымі прэміямі. Немалая роля ў іх поспеху і настаўніка фізічнай культуры і здароўя В.І.Вароніча, які трэніруе вучняў.