Лепшыя работнікі сельскагаспадарчай галіны Кіраўшчыны адзначылі сваё свята

Лепшыя работнікі сельскагаспадарчай галіны Кіраўшчыны адзначылі сваё свята

kara

kuuuut1 kuuuut122 kuuuut12333332kuuuut22222222288

Свята пад такой назвай, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, прайшло ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры, дзе былі ўшанаваны лепшыя работнікі сельскагаспадарчай галіны Кіраўшчыны.  

Святочная атмасфера адчувалася ўжо з вуліцы: вакол — прыгожае ўбранства, на плошчы імя Кірава — выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, якая, здавалася, выстраілася тут, каб адпачыць пасля напружанай і значнай працы. Быў разгорнуты гандаль, на імправізаванай канцэртнай пляцоўцы каля Цэнтра вольнага часу гучалі песні ў выкананні ансамбля “Харашухі” Баравіцкага СДК. У фае другога паверха РДК гасцінна запрашала ўсіх выстава-дэгустацыя прадукцыі сельгасарганізацый, райспажыўтаварыства. Дарыў святочны настрой народны духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”.
На ўрачыстую частку сабраліся прадстаўнікі ўсіх сельгасарганізацый раёна, людзі самых розных прафесій аграпрамысловага комплексу на чале з кіраўніцтвам. Раздзяліць з імі радасць свята завіталі госці: кіраўнік спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Рыгор Варонін, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько.
У першую чаргу, пад шчырыя апладысменты былі ўшанаваны ветэраны працы, кіраўнікі сельгасарганізацый мінулых гадоў, чый уклад у развіццё сельскай гаспадаркі раёна неацэнны: ім уручылі сувеніры і кветкі.
Усё змяняецца ў гэтым свеце, а сельская праца па-ранейшаму неабходная ўсім і кожнаму. Яе пладамі карыстаецца кожны чалавек, будзь ён жыхаром мегаполіса ці невялікага правінцыяльнага гарадка.
Галоўны сімвал сялян-скай працы — святочны каравай — быў уручаны кіраўніку раёна Аляксанд-ру Бутараву. Старшыня райвыканкама звярнуўся да прысутных са словамі віншаванняў і пажаданняў з нагоды свята. Ён падкрэсліў, што аграрная галіна ў Кіраўскім раёне, як і ў Рэспубліцы Беларусь, мае слаўную гісторыю, багатыя традыцыі і працягвае дынамічна развівацца. Кіраўчане ўносяць істотны ўклад у харчовую бяспеку краіны, працуючы на палях і жывёлагадоўчых комплексах, абслугоўваючых і перапрацоўчых прадпрыемствах раёна.
Аляксандр Бутараў нагадаў сёлетнюю ўборачную кампанію, падкрэсліўшы, што сяльчане супрацьпаставілі няпростым пагодным умовам сваё прафесійнае майстэрства і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Былі названы вынікі жніва, яго лідары, іх дасягненні.

Нядрэнна спрацавалі работнікі сельскай гаспадаркі раёна на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка: на адну ўмоўную галаву ў сярэднім нарыхтавана па 21 ц кармавых адзінак, што на ўзроўні сярэднеабласнога паказчыка.
Старшыня райвыканкама прывёў паказчыкі па вытворчасці іншых сель-скагаспадарчых культур: так, лідарам па атрыманні рапсу стаў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, які забяспечыў яго валавы збор у памеры 50% ад агульнараённага рэзультату, а таксама агародніны адкрытага і закрытага грунту (65% ад агульнага збору па раёне). На 31% да ўзроўню мінулага года ў раёне павялічаны валавы збор пладоў і ягад.
Было падкрэслена асаблівае значэнне работнікаў агранамічных і інжынерных служб у арганізацыі тэхналогіі працы, планаванні вытворчага працэсу, названы лепшыя прадстаўнікі.
Высокі ўзровень вытворчасці, працягваў далей Аляксандр Бутараў, дэманструюць работнікі, занятыя ў галіне жывёлагадоўлі: за 10 месяцаў атрымана 44233,2 т малака і больш 4190,1 т мяса БРЖ — тэмп росту склаў амаль 106%, што дазваляе раёну знаходзіцца ў ліку лепшых рэгіёнаў вобласці па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Вытворчасць свіней склала 930 т, што на 27% больш леташняга ўзроўню.
Амаль на 450 галоў павялічана колькасць БРЖ, больш чым на 500 галоў — дойны статак. Увод у строй новых малочна-таварных ферм дазволіць забяспечыць далейшае павелічэнне пагалоўя дойнага статка, вытворчасці малака, выручкі ад яго рэалізацыі.
У поспехах і дасягненнях галіны — заслуга яе працаўнікоў, спецыялістаў, імёны лепшых з іх прагучалі ў зале, многія былі ўшанаваны у ходзе святочнага мерапрыемства.
Старшыня райвыканкама адзначыў пазітыўную дынаміку ў забеспячэнні кадрамі АПК раёна.
Аляксандр Бутараў выказаў глыбокую ўдзячнасць работнікам сельскагаспадарчай галіны раёна за іх нялёгкую, але высакародную працу, іх адданасць сваёй справе. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў аграпрамысловага комплексу, кіраўнікоў сельгасарганізацый мінулых гадоў.
Час не стаіць на месцы. Стратэгія развіцця сельскагаспадарчай галіны ўсё больш настойліва патрабуе павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці, падкрэсліў Аляксандр Бутараў. Сёння неабходна не толькі атрымаць, але і выгадна рэалізаваць прадукцыю, забяспечыўшы яе канкурэнтаздольнасць, у тым ліку і за кошт зніжэння затрат.
Ад аграрнай галіны залежыць не толькі эканамічны, але і ў многім сацыяльны дабрыбыт грамадства, таму і ў далейшым уплыў сельскай гаспадаркі ў развіццё рэгіёна будзе істотна ўзрастаць.
Аляксандр Бутараў прывёў выказванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: “Наступны год для сельскай гаспадаркі стане годам культуры земляробства. Пры гэтым упор будзе зроблены на меліярацыю, дысцыпліну, кадры і эфектыўнасць вытворчасці”.
Для дынамічнага развіцця аграрнага сектара раёна, адзначыў старшыня райвыканкама, намечаны канкрэтныя мерапрыемствы па тэхналагічным абнаўленні вытворчасці, удасканаленні метадаў гаспадарання і кіравання. Адна з асноўных задач — павялічыць выручку на 1 працуючага ў сельскай гаспадарцы да 500 млн. руб. або ў 2 разы, прыбытак на 1 бала-гектар — з 14 да 135 тыс. руб., шчыльнасць жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў — у 1,6 раза. Аляксандр Бутараў выказаў упэўненасць у тым, што працаўнікам сяла раёна, якіх заўжды вылучалі ўпартасць, працавітасць, руплівасць, прафесіяналізм, гэтыя задачы па сілах і пажадаў усім новых працоўных перамог на карысць працвітання роднага краю!
Віншаванні ў адрас працаўнікоў сельскагаспадарчага комплексу раёна па даручэнні губернатара Уладзіміра Даманеўскага ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў выказаў кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Варонін. Кіраўскі раён быў і застаецца адным з флагманаў Прыдняпроўскага краю ў галіне сельскай гаспадаркі, адзначыў ён і пажадаў дасягнуць высокіх пазіцый і ў наступным годзе.
Рыгор Варонін уручыў грашовую прэмію Магілёўскага аблвыканкама намесніку дырэктара па сельскай гаспадарцы райаграпрамтэхзабеспячэння Ляонцію Кушавараву, Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў — былому начальніку землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Людміле Шкрабавай, Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама — аператарам машыннага даення Галіне Казловай з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і Святлане Кед з РАПТЗ, аператару па адкорму буйной рагатай жывёлы СВК “Чырвоны баец” Мікалаю Сідарэнку.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручыў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь аператару машыннага даення з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Кацярыне Амбрасёнак.
На сцэне разгарнулася маляўнічая тэатралізаваная кампазіцыя, сімвалізуючая поры года і адпавядаючыя ім этапы нястомнай працы сяльчан.

Былі ўшанаваны пераможцы штогадовага раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне веснавых палявых работ, сяўбы азімых культур і ўздыму зябліва ў 2015 годзе, а таксама раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў за 2015 год (адпаведныя рашэнні райвыканкама надрукаваны ў №№88, 89 раённай газеты “Кіравец”).
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў уручылі пераможцам дыпломы і грашовыя прэміі. Самадзейныя артысты аддзячылі перадавікоў сельгасвытворчасці музычнымі падарункамі.
Эстафету віншаванняў і ўшанавання лепшых працаўнікоў сельскагаспадарчай галіны раёна працягваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Ён уручыў Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК аператару машыннага даення КСУП “Жылічы” Тамары Кузьмянковай, падзяку Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК — аператару машыннага даення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Валянціне Клімовіч. Ганаровыя граматы раённай прафсаюзнай арганізацыі галіновага прафсаюза атрымалі аператары машыннага даення СВК “Калгас “Ніва” Алена Арцюкоў-ская, СВК “Чырвоны баец” Наталля Навуменка, падзякі — машыніст мыечных машын ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат” Ала Бяляўская і варшчык гэтага прадпрыемства Алена Каспаровіч, аператар па вырошчванні БРЖ СВК “Калгас “Свярдлова” Ларыса Казакова, ветэрынарны ўрач райветстанцыі Мікалай Пацягоў, загадчык лабараторыі пітомніка і навучальнага сада Жыліцкага сельгаскаледжа Рыгор Падзянкоў, майстар вытворчага навучання ліцэя №15 Вадзім Сафонаў, шэраг працаўнікоў былі ўзнагароджаны дыпломамі раённай прафсаюзнай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.
З найлепшымі пажаданнямі ў адрас працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК завяршылася раённае свята.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024