Темы

Летне-пашавы перыяд — сезон вялікага малака

Летне-пашавы перыяд — сезон вялікага малака

IMG_3644IMG_3697
IMG_3687

На мінулым тыдні ў раёне прайшоў абласны семінар-вучоба па арганізацыі летне-пашавага ўтрымання жывёлы і асаблівасцях вядзення франтальнай пасьбы. Было таксама разгледжана пытанне павышэння эфектыўнасці работы па аднаўленні грамадскага статка падчас пашавага ўтрымання кароў. У семінары прынялі ўдзел намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Андруш і гендырэктар РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Міхаіл Храмчанка, а таксама галоўныя заатэхнікі сельгасарганізацый сямі раёнаў вобласці. Для правядзення практычнай часткі быў вызначаны філіял СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”. 

Спачатку ўдзельнікі семінара-вучобы наведаліся на пашу, што знаходзіцца за в.Віленка, і на практыцы пазнаёміліся са створанымі тут умовамі выпасу кароў.
Старшыня СВК “Бераснёўскі” Віктар Мамурын коратка расказаў аб гаспадарцы, якую ўзначальвае, асаблівую ўвагу звярнуў на пытанне арганізацыі і правядзення летне-пашавага перыяду.
У сельгаскааператыве ўтрымліваецца 2300 галоў БРЖ, з якіх 600 — дойны статак, на карову тут атрымліваюць па 14,5 л (102% да адпаведнага перыяду 2015 года). Каб наладзіць бесперапынны “зялёны канвеер”, для кармлення жывёлы на 450 га пасеялі аднагадовыя травы, прычым з рознымі тэрмінамі паспявання. Такі падыход даў свае станоўчыя вынікі: жывёла набрала добрыя вагавыя кандыцыі, ёсць станоўчыя зрухі і па атрыманні малака.
Па словах старшыні сельгаскааператыва, некаторыя пашы ўжо страцілі сваю ранейшую прадуктыўнасць, а таму асноўны ўпор робіцца на сяўбу аднагадовых культур, для чаго кожны вызвалены ўчастак своечасова апрацоўваецца і засяваецца зернебабовымі культурамі для падножнага корму жывёле з мэтай папаўнення рацыёнаў танным раслінным бялком уласнай вытворчасці.
Сяргей Андруш засяродзіў увагу прысутных на абавязковым вядзенні пашавага дзённіка, у якім трэба штодня запісваць састаў травастою, які паядае статак, фазу яго адрастання, ураджайнасць, плошчу загонкі і колькасць выкарыстаных за дзень. Са станоўчага боку Сяргей Андруш адзначыў работу ў гэтым накірунку ў нашым раёне.
З тым, як арганізаваны летне-пашавы перыяд у гаспадарках нашага раёна, прысутных пазнаёміў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка. Дойны статак у раёне складае 9300 галоў, з якіх выпасаецца 5500. Прычым, на пашы выганяюцца не толькі каровы, але і нецелі, цялушкі рознага ўзросту, сухастойная жывёла.
Па словах Івана Леанідавіча, да летне-пашавага перыяду былі своечасова падрыхтаваны спецыялісты, закуплены неабходнае абсталяванне і інвентар, распрацаваны мерапрыемствы па яго правядзенні. У кожнай сельгасарганізацыі маецца неабходная дакументацыя: загады аб замацаванні адказных за вядзенне пашавага ўтрымання БРЖ, умовы аплаты працы па катэгорыях работнікаў, арганізацыі звёнаў па догляду за пашамі, схемы палеткаў. На кожнай пашы ёсць пашавыя дзённікі, дзе фіксуюцца не толькі ўраджайнасць траў і іншыя паказчыкі, а нават і пагодныя ўмовы, а таксама вядуцца журналы для рэгістрацыі кароў у ахвоце.
Сяргей Андруш спыніўся на тым, што пашавы дзённік павінен весціся на ўсіх палетках, дзе выпасаецца жывёла. Неабходны строгі кантроль за масай травы, якую паядае карова, каб разлічыць яе рацыён і пра-аналізаваць колькасць спажытага корму і атрыманага малака. Для абагачэння травастою на пашах пратэінам у структуры пасеваў значнае месца трэба адводзіць культурам, якія не толькі высокаўраджайныя, але і багатыя на спажыўныя рэчывы.
Па пытанні кармлення жывёлы Іван Грышчанка адзначыў, што ў рацыён БРЖ уводзіцца цукровая дабаўка, дзесьці 150 г цукру на адну галаву, прычым, вугляводы даюцца і тым каровам, што знаходзяцца на прывязным утрыманні.
Па словах спецыяліста, для таго, каб не зменшыць надоі малака ў тых гаспадарках, дзе пашы сталі не прыдатнымі для забеспячэння жывёлы якаснымі кармамі, кароў вярнулі ў памяшканні, падзялілі па секцыях у залежнасці ад фізіялагічнага стану, арганізавалі дыферэнцыраванае кармленне. Прымяненне такіх мер дазваляе гаспадаркам не дапускаць зніжэння колькасці атрымліваемага малака.
Для больш эфектыўнага выкарыстання травастою ў сельгасарганізацыях раёна арганізавана франтальная пасьба жывёлы з дапамогай электрапастухоў. Страўленыя ўчасткі пашы падкашваюцца і падкармліваюцца мінеральнымі ўгнаеннямі з тым, каб травяныя сумесі хутчэй адрасталі.
Сяргей Андруш адзначыў, што неабходна выкарыстаць усе намаганні для таго, каб не дапусціць зніжэння надояў. Для гэтага неабходна правільна арганізоўваць пасьбу дойнага статка шляхам парцыянальнага скармлівання ўчасткаў, строга выконваць усе тэхналагічныя патрабаванні па ўтрыманні, кармленні і даенні кароў. Для збалансавання і абагачэння рацыёнаў кармлення па макра- і мікраэлементах непасрэдна на пашы ў дастатковай колькасці патрэбна мець мінеральна-вітамінныя дабаўкі, свежую ваду, пажыўную соль. Пры пасьбе важна вызначыцца з аптымальнымі памерамі загонаў у адпаведнасці з колькасцю жывёлы і станам травастою, а таксама своечасова пераганяць кароў на новыя плошчы. А каб малако было якасным, з адказнасцю да даручанай справы павінны ставіцца даяркі, усе неабходныя ўмовы для гэтага на МТФ створаны, адзначыў спецыяліст.
На стане аднаўлення статка ў гаспадарках вобласці падчас правядзення летне-пашавага ўтрымання жывёлы спыніўся гендырэктар РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Міхаіл Храмчанка. Ён звярнуў увагу прысутных на мерах па зніжэнні невытворчага выбыцця жывёлы і павышэнні эфектыўнасці работы па асемяненні матачнага пагалоўя ў летні перыяд.
Для гэтага, па словах спецыяліста, неабходна правільна арганізаваць работу племянной і ветэрынарнай службаў раёна. На кожнай пашы, дзе вядзецца выпас кароў, трэба ўстанавіць перасоўныя домікі для штучнага асемянення кароў, работнікі павінны быць забяспечаны спецадзеннем і неабходным інвентаром.
Немалаважнай састаўляючай эфектыўнай працы малочнай галіны Міхаіл Храмчанка назваў менавіта фарміраванне прадуктыўнага статка. На думку спецыяліста, дабіцца гэтага можна толькі якасна наладжанай селекцыйнай работай. Дойны статак неабходна павялічваць менавіта за кошт жывёлы з ярка выяўленымі малочнымі якасцямі. У полі зроку спецыялістаў павінна быць і прафілактыка мастытаў, менавіта гэта каварнае захворванне істотна зніжае прадуктыўнасць жывёлы.
Як адзначыў спецыяліст, надышоў найбольш спрыяльны час для правядзення работ па асемяненні жывёлы: яна значна аздаравілася на пашах, набрала неабходную вагавую кандыцыю. Зараз галоўная задача — правільна арганізаваць працэс асемянення кароў, а для гэтага, у тым ліку, неабходна, каб былі дастойныя кадры: умелыя, сумленныя работнікі і ведаючыя сваю справу спецыялісты.
На пленарным пасяджэнні былі падведзены вынікі ўбачанага і абмеркаваны пытанні належнай арганізацыі летне-пашавага ўтрымання жывёлы.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Дзень народнага адзінства. Што аб’ядноўвае беларусаў?

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Блогеры из Китая посетили Жиличский дворцово-парковый ансамбль

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске стартовал сезон осенних ярмарок!

14 сентября 2026
Читать новость
Молодежная политика

У пионеров — День рождения!

13 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость