“Летнія” клопаты рассветаўскіх цяплічнікаў у лютаўскі холад

“Летнія” клопаты рассветаўскіх цяплічнікаў у лютаўскі холад

За вокнамі – мінусавая тэмпература, зямлю ўсцілае белае покрыва, а  калі пераступіць парог цяплічнай гаспадаркі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, то, нібыта ў казцы, трапляеш у лета, дзе пануе цёплае вільготнае паветра, шмат святла і зялёных раслін…

 

Плодаагароднінавод Ганна Новікава працуе ў цяплічным камбінаце 10 год

Рассветаўскія цяплічнікі ўпэўнена ўвайшлі ў новы працоўны сезон. Летась дзякуючы іх намаганням быў атрыманы багаты ўраджай таматаў і агуркоў. Як нам паведаміла галоўны тэхнолаг камбіната Марыя Бяляўская, сабралі больш за 4,6 тыс.т усіх пладоў – на 4 т перавышаны збор папярэдняга года. З іх – больш за 3,5 тыс.т таматаў і больш за 1,1 тыс.т – агуркоў.

Зараз у памяшканнях цяпліц поўным ходам кіпіць работа. Падмурак пад будучы сёлетні ўраджай мясцовыя працаўнікі пачалі закладваць яшчэ напрыканцы мінулага года.

– Своечасова пасяўныя плошчы былі вызвалены ад рэшткаў старых раслін, матэрыялаў нерасліннага паходжання, патрыхтавана ўсё неабходнае для сяўбы новага насення, – расказала Марыя Мікалаеўна. – 17 снежня ў расадным аддзяленні былі пасеяны таматы, а 30 снежня – агуркі. У якасці гатункаў зноў было вырашана выкарыстаць тыя, што даўно сябе зарэкамендавалі ў нашых “шыротах” – буйнапладовыя гібрыды таматаў “альтадэна” і “тарэра”, а таксама сярэднепладовыя агуркі “яні”. З моманту сяўбы расліны набылі неабходную форму, і іх высадзілі з матачніка на пастаяннае месца далейшага росту. На новай цяпліцы на 3 га высаджаны таматы, на старой яны занялі 5 га, і яшчэ на 2 га высаджаны агуркі.

Уважліва даглядаюць расліны Ала Масюковіч і Святлана Бяляўская

Зараз плодаагароднінаводы актыўна завіхаюцца каля раслін, якія з кожным днём набіраюць моц. Догляд уключае ў сябе некалькі пунктаў: зразанне лішніх пабегаў, пасынкаванне, падкручванне, фарміраванне куста. Кожная расліна не абдзелена клопатам і ўвагай. І агуркі, і таматы – культуры патрабавальныя: рабочым трэба захоўваць усе неабходныя кліматычныя і тэхналагічныя ўмовы, уважліва сачыць за ўзроўнем вільготнасці і пладавітасці глебы, не забывацца пра барацьбу са шкоднікамі.

Дарэчы, як падкрэсліла Марыя Бяляўская, у цяплічным камбінаце працуе калектыў сапраўдных аднадумцаў – даволі вялікі, але вельмі зладжаны і дружны. Жанчын тут большасць – 105 прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва. У асноўным гэта плодаагароднінаводы. Па выніках леташняга сезону найбольшы ўраджай таматаў атрымала Ірына Косарава – 65,7 т пры сярэдняй ўраджайнасці – па 52,4 кг з м2. У ліку лепшых “таматніц” таксама былі Караліна Бед, Кацярына Сакабіцкая. Сярод тых, хто працаваў на вырошчванні агуркоў, – Наталля Андрэева, якая атрымала 47 т пладоў пры ўраджайнасці па 55,5 кг з м2. Добрых слоў заслугоўвае работа іншых плодаагароднінаводаў.

Аграномы Алена Бяляўская і Таццяна Стэльмах аналізуюць захаванасць развіцця раслін

Мужчынская каманда камбіната налічвае 40 абслугоўваючых работнікаў, без якіх агульны працэс вырошчвання агародніны ў закрытым грунце быў бы  немагчымым. Гэта хімікі, грузчыкі, электраманцёры, аператары, вадзіцелі, шкляры. Без рамонтнікаў, бывае, таксама не абысціся. Гады пакрысе пакідаюць свой адбітак: старой цяпліцы пайшоў ужо 37-ы год, новай – 15-ты…

Зусім хутка, заверыла галоўны тэхнолаг, расліны павінны зацвісці. А, значыць, пачнецца ў рабочым працэсе новы этап. І на ім да мясцовых работнікаў падключацца маленькія крылатыя памочнікі – чмялі, ад руплівасці якіх залежыць таксама многае: апыленне раслін – жыццёва важны  момант для іх пладавітасці.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх