Лідарам “зялёнага жніва” — гонар і пашана!

Лідарам “зялёнага жніва” — гонар і пашана!

giolemПадведзены першыя прамежкавыя вынікі раённага працоўнага спаборніцтва па арганізаваным правядзенні работ па нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу. 

За своечасовае і якаснае правядзенне корманарыхтоўчай кампаніі, а таксама ў мэтах стымулявання высокай прадукцыйнасці працы быў адзначаны шэраг удзельнікаў “зялёнага жніва” гаспадарак раёна. Перадавікі корманарыхтоўчай кампаніі атрымалі каштоўныя падарункі, Падзячныя пісьмы, вымпелы і наклейкі-аплікацыі лідараў працоўнага спаборніцтва.
У мінулую сераду старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер разам са старшынямі прафкамаў сельгасарганізацый пабываў на палетках СВК “Добасна-агра”, КСУП “Жылічы” і райаграпрамтэхзабеспячэння з мэтай ушанавання лідараў кормаўборачнай кампаніі.

Найлепшых вынікаў на корманарыхтоўцы сярод працаўнікоў СВК “Добасна-агра” дасягнулі: Міхаіл Галомзік — на касьбе траў, Канстанцін Бязумаў — на зграбанні, Фёдар Петрусёў — на здрабненні зялёнай масы, Аляксандр Міхлюк — на адвозцы сенажу, Віталь Палякоў — на прэсаванні сена.
Сярод удзельнікаў касавіцы ў КСУП “Жылічы” найлепшыя вынікі работы ў Івана Стасюка, які заняты на здрабненні зялёнай масы, у Апанаса Маслава — на адвозцы, Рамана Канавалава — на касьбе траў, Валерыя Бычкова — на зграбанні сянажнай масы, Андрэя Смалоўскага — на прэсаванні сена.
У РАПТЗ сярод узнагароджаных — Аляксандр Тылінскі і Валянцін Сулімскі, занятыя на здрабненні зялёнай масы, Уладзімір Шэлянгоўскі, Сяргей Чудапал, Леанід Кніга і Валерый Чарапуха — на перавозцы сенажу, Уладзімір Грамыка і Уладзімір Баброў — на касьбе траў, Пётр Цалко — на зграбанні зялёнай масы, Іван Лазаковіч — на прэсаванні сена.
Згодна пастановы прэзідыўма райкама прафсаюза работнікаў АПК будуць ушанаваны лепшыя працаўнікі ўсіх сельгасарганізацый раёна.
Задзейнічаныя на нарыхтоўцы кармоў механізатары працуюць добрасумленна, з адказнасцю ставяцца да выканання даведзеных заданняў, надаючы асабівую ўвагу якасці кармоў і захаванню тэхналагічных патрабаванняў падчас правядзення работ.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем