Темы

Маладыя ўладары сяла

Маладыя ўладары сяла

У мінулую пятніцу на базе а/г Баравіца прайшоў фінал новага для нашага раёна праекта БРСМ — “Уладар сяла”. Гэтыя спаборніцтвы паміж маладымі сем’ямі, якія жывуць і працуюць у сельскіх населеных пунктах, у нашай краіне наладжваюцца пад эгідай грамадскага аб’яднання “БРСМ” ужо некалькі год запар з мэтай садзейнічання замацаванню маладых сем’яў на сяле, фарміравання пачуцця патрыятызму, павагі і любові да прафесій сельскіх працаўнікоў, папулярызацыі сельскагаспадарчай справы.
За вызначаны да фіналу час арганізатары раённага “Уладара сяла” — начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Гіраеўскі і сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава вывучалі сем’і-прэтэндэнты на барацьбу за перамогу ў праекце з усіх сельсаветаў. У выніку ў фінале сустрэліся пары Уладзіміра і Алены Юдзіных з а/г Баравіца і Аляксандра і Ксеніі Кузьміных з а/г Стайкі.
Юдзіным і Кузьміным, каб заваяваць званне “Уладар сяла”, трэба было прайсці праз шэраг выпрабаванняў. На этапе “Знаёмцеся, гэта мы!” вызначалася лепшая візітная картка, гаспадарчыя якасці дэманстраваліся на этапе “Дравасекі” — конкурс па нарыхтоўцы дроў. Шквал эмоцый у гледачоў выклікаў конкурс “Шалёныя агуркі”, па ўмовах якога на хуткасць дзеці збіралі агуркі, бацькі клалі агародніну ў трохлітровыя слоікі, а потым матулі іх закручвалі.
Спраўляцца з заданнямі Уладзіміру і Алене Юдзіным дапамагалі іх дзеці — Мікіта, Аліна і двухгадовы Арцём. Аляксандр і Ксенія Кузьміны змага-ліся за перамогу разам з дочкамі — Аляксандрай і Уладай.
Журы ў саставе арганізатараў праекта, а таксама старшынь Баравіцкага і Стайкаўскага сельскіх Саветаў дэпутатаў Вольгі Бандаровіч і Міхаіла Фрэйберга адпаведна вырашылі, што ў фінале дапамагла дружба. Уручылі фіналістам падарункі, спонсарам якіх выступілі аддзел па справах моладзі і РА ГА “Белая Русь” і шчыра падзякавалі за ўдзел у праекце.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость