Темы

Меркаванне старшыні Кіраўскай РА ГА «Беларускі фонд міру» аб Годзе гістарычнай памяці

Меркаванне старшыні Кіраўскай РА ГА «Беларускі фонд міру» аб Годзе гістарычнай памяці

Вольга ГАРШКОВА, начальнік санаторыя імя К.П.Арлоўскага ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”:

– Селетні год, як вядома, аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Сапраўды, без гісторыі, памяці аб мінулым не можа быць будучыні. Народ без гістарычнай памяці становіцца разбуральнікам сваіх жа святыняў, ён здраджвае сваім продкам. На жаль, апошнім часам мы можам назіраць, як у шэрагу краін, у тым ліку і нашых суседзяў, пайшлі такім шляхам: традыцыі, якія складваліся стагоддзямі, падмяняюцца штучнымі каштоўнасцямі, перапісваецца гісторыя. Каб такога не адбылося ў нас, беларусам трэба ведаць і не забываць сэнс і каштоўнасці вялікіх заваёў нашых дзядоў і прадзедаў, паважаць іх подзвігі і не дазваляць сабе і сваім дзецям схіліцца да фальсіфікацыі сапраўдных каштоўнасцей.

Вельмі правільна і важна, лічу, што гэтая тэма ўзнята і ў праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які зараз актыўна абмяркоўваецца ў краіне. У прыватнасці, у артыкуле 15 гаворыцца аб тым, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным мінулым беларускага народа ў гады вялікай Айчыннай вайны.

Беларусь на сваім нялёгкім, але сумленным шляху прайшла шмат крокаў, якія сталі падмуркам нашай дзяўжаўнасці. Аб’яўлены Год гістарычнай памяці – магчымасць умацаваць яе. Гэта выдатная падстава даказаць усяму свету, што беларусы – народ, які шануе свае подзвігі, дасягненні і традыцыі.

 

Теги: #годисторическойпамяти

#конституция #обсуждение #мнение #проект #референдум #общественноеобсуждение

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость