Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначыў высокі ўзровень юрыдычных паслуг ва ўстановах Кіраўшчыны

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначыў высокі ўзровень юрыдычных паслуг ва ўстановах Кіраўшчыны

IMG_0691222

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі (першы злева), начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў падчас наведвання аддзела ЗАГС райвыканкама. Каментарыі дае начальнік аддзела Наталля Хахол

На мінулым тыдні ў межах Адзінага дня інфармавання Кіраўшчыну наведаў міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі. Падчас знаходжання ў раёне Алег Леанідавіч цікавіўся работай устаноў, падпарадкаваных Міністэрству юстыцыі, сярод іх — аддзел прымусовага выканання, натарыяльная кантора, аддзел ЗАГС райвыканкама. Наведваючы гэтыя ўстановы, міністр цікавіўся матэрыяльна-тэхнічнай базай, забеспячэннем кадрамі, пералікам і якасцю аказваемых грамадзянам паслуг. Удзел у сустрэчах прыняў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў.

Як азначыў Алег Сліжэўскі, на прыкладзе Кіраўскага раёна бачна, што праведзеная ў 2014 годзе рэформа судовай сістэмы, натарыята і сферы выканання судовых рашэнняў не прывяла да збояў у рабоце па абслугоўванні насельніцтва па розных пытаннях, якія тычацца юрыдычнай сферы. Напрыклад, натарыяльныя канторы пасля праве­дзенай рэформы ажыццяўляюць сваю дзей­насць на ўмовах самакіравання і самафінансавання.
У аддзеле прымусовага выканання раёна яго начальнік Надзея Сямёнава расказала аб рабоце ўстановы па выкананні судовых пастаноў і іншых дакументаў.
У сваю чаргу, Алег Сліжэўскі адзначыў, што, нягледзячы на праведзеную ў мінулым го­дзе аптымізацыю, калі штаты аддзелаў былі скарочаны на 30%, Кіраўскі аддзел прымусовага выканання дэманструе высокую эфектыўнасць работы і па некаторых паказчыках за 2017 год у ліку лепшых сярод аднатыпных устаноў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Гэта тычыцца скарачэння астатку няскончаных вытворчасцей і працэнта рэальнага выканання выканаўчых дакументаў. На рахунку кіраўскіх судовых выканаўцаў і самы высокі паказчык (90%) спагнання грашовых сродкаў з бацькоў, якія абавязаны кампенсаваць дзяржаве сродкі, затрачаныя на ўтрыманне іх дзяцей, у адпаведнасці з дэкрэтам №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдачных сем’ях”.
Алег Сліжэўскі выказаў словы ўдзячнасці калектыву аддзела за плённую работу, а таксама адзначыў, што ў тым ліку і па іх дзейнасці людзі мяркуюць аб здольнасці ўлады абараняць іх правы і законныя інтарэсы.
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Аляксандр Маймусаў закцэнтаваў увагу на тым, што выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дазваляе судовым выканаўцам больш аператыўна і максімальна поўна атрымліваць неабходную інфармацыю аб даўжніках і іх маёмасці. Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні эфектыўнасці арганізацыі работы аддзела прымусовага выканання раёна ва ўмовах аптымізацыі. Супрацоўнікам былі дадзены практычныя арыенціры па ўдасканаленні якасці і аператыўнасці выканаўчых дзеянняў.
Станоўча была ацэнена і работа аддзела ЗАГС райвыканкама. Начальнік аддзела Наталля Хахол расказала аб працэдурах, якія аказваюцца грамадзянам, прывяла статыстычныя дадзеныя аб колькасці жыхароў раёна, узроўні нара­джальнасці, а таксама пазнаёміла з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы.
Падчас агляду памяшканняў асаблівую задаволе­насць выказаў міністр юстыцыі, наведваючы пакоі ЗАГСа для правядзення ўрачыстых вяселляў. Ён адзначыў, што не многія аддзелы могуць пахваліцца падобнымі інтэр’ерамі.
У цэлым міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі застаўся задаволены ўбачаным, ён адзначыў, што ўсе ўстановы Кіраўшчыны, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства юстыцыі, ма­юць годныя ўмовы як для работы калектываў, так і для якаснага і эфектыўнага аказання паслуг.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх