Темы

«Міс Кіраўчанка — 2014»

«Міс Кіраўчанка — 2014»

missis

Восем грацыёзных, абаяльных, артыстычных, творчых дзяўчын і шчодрыя апладысменты гледачоў, часта пераходзячыя ў авацыі, — усё гэта аб раённым конкурсе прыгажосці і таленту “Міс Кіраўчанка-2014”. Ён быў у чарговы раз наладжаны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і, як заўжды, прыцягнуў увагу кіраўчан і сяльчан, у першую чаргу, моладзі. Тым больш, што напярэдадні ўдзельніцы конкурсу, а гэта прадстаўніцы працоўных калектываў, школьніцы, былі прадстаўлены на старонках раённай газеты, у сацыяльных сетках: усім жадаючым прапаноўвалася “ВКонтакте” аддаць свае галасы за дзяўчыну, якая выклікала найбольшыя сімпатыі. Аб выніках гэтага галасавання — крыху пазней…

А пакуль — аб тым, што конкурс праходзіў на маляўніча ўпрыгожанай сцэне раённага Дома культуры пры поўным аншлагу ў зале. На этапах конкурсу ва ўдзельніц была выдатная магчымасць, як гаворыцца, паказаць сябе “во всей красе”, праявіць свае таленты і здольнасці, у тым ліку інтэлектуальныя і кулінарныя.
Нагадваем чытачам “раёнкі” прэтэндэнтак на тытул “Міс Кіраўчанка-2014”: вучаніца Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева”, вучаніца гімназіі горада Ірына Лукановіч, вучаніца Баравіцкай СШ Алена Пархамовіч, кансультант ЦБП №709 ААТ “ААБ Беларусбанк” Таццяна Гарбуз, бібліятэкар Стайкаўскай сельскай бібліятэкі Анастасія Лук’яненка, вучаніца СШ №1 Анастасія Дзюўбакова (дарэчы, самая малодшая ўдзельніца), юрыст СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Вольга Чарвінская, кіраўнік гурткоў дзіцячай самадзейнасці РДК Валянціна Альховік.
“7 Я” — такую назву прапанавалі арганізатары для візітнай карткі: кожная з канкурсантак праз фота-, відэаматэрыялы, інсцэніроўкі расказала аб сабе, сваіх захапленнях, сваёй сям’і, вучобе або рабоце, сябрах.
Юлія Гур’янава паказала выдатнае веданне беларускай мовы і творчае яе выкарыстанне, Валянціна Альховік была заўзятым вядучым цэлага шоў, Ірына Лукановіч з сябрамі падрыхтавала вясёлыя інтэрмедыі, праз якія прысутныя больш падрабязна даведаліся аб ёй. Цікавымі былі візітныя карткі і іншых удзельніц.
“Я люблю Беларусь!” — на гэтым этапе конкурсу дзяўчатам трэба было адказаць на пытанні, якія датычыліся знамянальных дат у гісторыі нашай краіны, яе дзяржаўнага ўладкавання. Удзельніцы праявілі эрудыцыю, свае інтэлектуальныя здольнасці, іх адказы былі вычарпальнымі.
Насычаным, рознапланавым, раскрываючым індывідуальнасць кожнай канкурсанткі быў творчы конкурс. Найбольш папулярным захапленнем у іх, як пераканаліся гледачы, з’яўляюцца спевы, многія прадэманстравалі свае вакальныя магчымасці. Да глыбіні душы расчуліла гледачоў і балельшчыкаў песня аб вайне “Алексей, Алешенька, сынок” у выкананні Валянціны Альховік, лірычная песня Юліі Гур’янавай. Анастасія Дзюўбакова разам з сябрамі паказала заўзятую харэаграфічную кампазіцыю, Алена Пархамовіч прачытала верш уласнага сачынення непасрэдна аб гэтым конкурсе. Прыемна здзівіла гледачоў Таццяна Гарбуз, прадэманстраваўшы незвычайную тэхніку малявання пяском: усё, што яна стварала на спецыяльнай устаноўцы, гледачы мелі магчымасць назіраць на экране.
Які ж конкурс прыгажосці без дэфіле?! Журы ацэньвалася дэфіле ўдзельніц па сцэне ў касцюмах сцюардэс, дзелавых касцюмах, вячэрніх сукенках. Тут галоўнымі суддзямі, вядома, былі мужчыны, а, у першую чаргу, ганаровы госць, член журы — старшыня судзейскага камітэта Беларускай федэрацыі мадэльнага фітнесу і культурызму, суддзя міжнароднай катэгорыі, чэмпіён Еўропы па культурызму Аляксей Лагойка. Да таго ж, разам з ім пры-ехалі яго выхаванцы, якія ўпрыгожылі паўзы ў конкурсе.
А далей канкурсанткі пераканалі журы і ўсіх прысутных, што акрамя таго, што яны прыгожыя, дасведчаныя, таленавітыя, яны яшчэ і выдатныя гаспадыні, і роля павароў для іх самая што ні на ёсць звыклая. Тыя стравы беларускай кухні, над якімі дзяўчаты чаравалі дома, а падчас конкурснай праграмы прадставілі на суд журы, па сваім афармленні былі вышэй усялякіх пахвал. Дэгустацыя паказала і іх адметны смак. Тут былі і бульба, і дранікі, і курыца з блінамі, і заліўное, і інш. Падчас прадстаўлення сваёй стравы Ірына Лукановіч нават прывяла на сцэну жывую курыцу (трэба заўважыць, хатняя птушка на конкурсе не пацярпела).
Як бы ні прыемна было назіраць і захапляцца кожнай удзельніцай, конкурс ёсць конкурс. Журы пад старшынствам аўтара гэтых радкоў — галоўнага рэдактара раённай газеты “Кіравец” Наталлі Хадаковай вынесла свой вердыкт. Тытул “Міс Кіраўчанка-2014”, карону з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Надзеі Каранкевіч, дыплом і каштоўны падарунак атрымала выпускніца Паўлавіц-кай СШ імя Р.А.Худалеева Юлія Гур’янава. Дарэчы, яна стала і “Міс Віртуальнасць”: пры галасаванні “ВКонтакте” за яе была пададзена найбольшая колькасць галасоў. Узнагарода за гэта — сертыфікат на наведванне трэнажорнай залы “Геркулес”. Першай “Віцэ-Міс” журы вызначыла Вольгу Чарвінскую, другой “Віцэ-Міс” — Анастасію Лук’яненка.
Астатнія ўдзельніцы атрымалі тытулы ў розных намінацыях: “Міс Крэатыўнасць” — Таццяна Гарбуз, “Міс Зачараванне” — Алена Пархамовіч, “Міс Топ-мадэль” — Ірына Лукановіч, “Міс Талент” — Валянціна Альховік, “Міс Грацыя” — Анастасія Дзюўбакова.
Канкурсанткам былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі ад райвыканкама, раённых арганізацый РГА “Белая Русь”, ГА “Беларускі Фонд міру”, ГА “Беларускі саюз жанчын”, якія ўручылі іх старшыні, члены журы Васіль Маркевіч, Вольга Гаршкова, Ірына Шаршукова, а таксама ад райкама прафсаюза работнікаў АПК — старшыня Віктар Ставер.
Асобныя словы — пра балельшчыкаў: яны былі актыўнымі, ад усёй душы падтрымлівалі канкурсантак “крычалкамі”, авацыямі, плакатамі, і напал страсцей у зале быў, бадай, не меншым, чым на трыбунах “Мінск-Арэны” падчас ЧМ-2014 па хакеі.
А дзяўчат, якія ўзялі на сябе смеласць змагацца за тытул самай прыгожай і таленавітай, думаецца, мы яшчэ не раз пабачым на розных мерапрыемствах, праводзімых у раёне і за яго межамі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость