Темы

Моладзь Кіраўшчыны — разам супраць СНІДу

Моладзь Кіраўшчыны — разам супраць СНІДу

spid-2spid-1spid-3spid-5spid-4Згодна рашэння  Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 1 снежня  праводзіцца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. З гэтай нагоды ў райцэнтры прайшлі мерапрыемствы з удзелам вучняў СШ №1 і гімназіі.

Удзельнікі сабраліся на пляцоўцы перад раённым Домам культуры, дзе быў праведзены флэш-моб. У знак пратэсту супраць адной з самых страшных хвароб чалавецтва ХХ і ХХІ стагоддзяў прадстаўнікі маладога пакалення разам увасобілі сімвал барацьбы са СНІДам, прыдуманы яшчэ ў 1991 годзе мастаком Франкам Мурам: вялікая перакрыжаваная чырвоная стужка стала сімвалам спагады, падтрымкі і надзеі на будучае без СНІДу.

Затым вучні гімназіі накіраваліся ў Цэнтр вольнага часу, дзе для іх была арганізавана інфармацыйная гадзіна, а таксама паказ кінафільма на тэму дня.

Тым часам у фае РДК праходзіла выстава плакатаў школьнікаў на тэму барацьбы са СНІДам. А для вучняў СШ №1 на другім паверсе прайшло пазакласнае мерапрыемства з удзелам урача-педыятра цэнтральнай райбальніцы Ганны Двараковай, на якім рабяты маглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, якія датычацца тэмы СНІДу. Школьнікі і самі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, адказвалі на пытанні, чым адрозніваюцца СНІД і ВІЧ-інфекцыя, каго адносяць да групы рызыкі, якімі шляхамі можна атрымаць заражэнне і інш.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость