Мы – будучае краіны!

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае важнае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта дата мае глыбокае гістарычнае і духоўнае значэнне для нашага народа. Свята прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе,
у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ уз’яднаўся.
Дзень народнага адзінства – гэта не проста памятная дата, гэта сімвал нацыянальнай, дзяржаўнай і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Гэтае свята падкрэслівае трывалы гістарычны падмурак нашай сучаснай дзяржаўнасці і адлюстроўвае імкненне беларусаў жыць у адзінай сям’і
на сваёй уласнай зямлі.
Дзень народнага адзінства нагадвае нам аб важнасці згуртаванасці, сяброўства і ўзаемаразумення.