Темы

“Мы — грамадзяне Беларусі!”

“Мы — грамадзяне Беларусі!”

passporty

На працягу дзесяці гадоў па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праходзіць Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі краіны.  Адна з галоўных падзей падчас акцыі — уручэнне маладым людзям пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

14 сакавіка ў межах акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” на базе Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў прайшло раённае ўрачыстае мерапрыемства. У гэты дзень тут сабраліся юнакі і дзяўчаты з СШ №1, гімназіі горада, Дабаснянскай, Жыліцкай, Паўлавіцкай школ раёна, выдатнікі вучобы, пераможцы разнастайных конкурсаў, спаборніцтваў, алімпіяд, актывісты школьнага і грамадскага жыцця.
Павіншаваць юнакоў і дзяўчат са знамянальнай падзеяй у іх жыцці прыйшлі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, ветэраны вайны і працы, актывісты ГА “БРСМ”, а таксама бацькі, настаўнікі і сябры.
Святочнае мерапрыемства адкрыў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Кіраўнік раёна адзначыў, што прыняцце 20 гадоў таму Асноўнага Закона нашай краіны дало пачатак пазітыўным працэсам станаўлення і ўмацавання інстытутаў дзяржаўнай улады і грамадства.  Беларусь, абапараючыся  на Канстытуцыю, адбылася як моцная, незалежная і свабодная дзяржава.
Як заўважыў кіраўнік раёна, для віноўнікаў урачыстасці гэты дзень павінен стаць незабыўным у жыцці. Атрымліваць свой першы, самы важны дакумент у такой урачыстай атмасферы — вялікі гонар.
Уладзімір Піскіжаў ўручыў рабятам пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Разам з пашпартамі маладыя людзі атрымалі ў падарунак Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Удзячныя словы кіраўніцтву раёна і ўсім прысутным гасцям ад імя школьнікаў выказала вучаніца гімназіі  Крысціна Акуліч. Па словах дзяўчыны, яны ў гэты дзень зрабілі значны крок у сваім жыцці — сталі паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны. Гэта высокі гонар і адказнасць як перад грамадствам, так і перад самімі сабой.
— Прымаючы ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, мы абяцаем сваёй вучобай, працай і справамі быць дастойнымі памяці нашых дзедаў і прадзедаў. Мы — апора старэйшага пакалення, і ад нас, у тым ліку,  залежыць будучыня краіны, — адзначыла Крысціна Акуліч.
Словы віншаванняў адрасавала рабятам член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы  Алена Круцько:
— У нашай дзяржаве надаецца вялікая ўвага падрастаючаму пакаленню і робіцца ўсё магчымае, каб вы ганарыліся сваёй краінай і былі ў ёй шчаслівымі.
Яна пажадала рабятам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы, жыць і працаваць, прытрымліваючыся Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Ветэран працы, старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Жыліцкага сельгаскаледжа Валянцін Адамавіч Герасімовіч у сваёй прамове адзначыў, што сёння перад моладзю адкрыты ўсе шляхі. Атрыманне пашпарта — сімвал таго, што маладыя людзі ўступаюць у дарослае жыццё. Як яго пражыць, кожны вырашыць сам. Аднак пакінуць свой след на зямлі можна толькі пры ўмове добрасумленнай вучобы, працы, падкрэсліў Валянцін Адамавіч. А напрыканцы сваёй прамовы даў рабятам наказ: “Беражыце і шануйце нашу родную Беларусь!”.
З цёплымі і шчырымі словам звярнулася да моладзі маці аднаго з рабят, атрымаўшых пашпарт, Таццяна Клімовіч.
На ўрачыстым мерапрыемстве гучалі песні пра родную Беларусь.
На другім паверсе школы мастацтваў былі прадстаўлены кніжная выстава і выстава дзіцячых малюнкаў.
Вядома, што наперадзе гэтых юнакоў і дзяўчат чакае яшчэ не адзін урачысты момант: апошні званок, выпускныя экзамены, атрыманне атэстата сталасці… Але гэты дзень, калі ім былі ўручаны пашпарты, запомніцца на ўсё жыццё.
Фота  Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость