Темы

МЫ — РАЗАМ: «РАЁНКА» І ЧЫТАЧЫ!

МЫ — РАЗАМ: «РАЁНКА» І ЧЫТАЧЫ!

У межах падпісной кампаніі на 4 квартал бягучага года ў мінулую пятніцу ў памяшканні гарадскога аддзялення сувязі быў наладжаны традыцыйны Дзень падпісчыка. Яго арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” і Кіраўскі ўчастак паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта”.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава праінфармавала прысутных аб ходзе падпісной кампаніі ў раёне, расказала аб важнасці атрымання чытачамі даставернай і праверанай інфармацыі, якую прадастаўляюць друкаваныя СМІ. 

 

 

Галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова нагадала ўдзельнікам Дня падпісчыка пра вядучыя тэмы, якія ўзнімае раённая газета. Яна правяла тэматычную віктарыну, прапанавала ўспомніць старонкі гісторыі нашага раёна, “Кіраўца”, знакамітых людзей кіраўскай зямлі. Добрае веданне гэтых пытанняў паказалі Людміла Лукановіч, якая ў якасці прыза атрымала падпіску на “Кіравец”, Ларыса Коўрык, Наталля Фіневіч і Алена Мурашка — яны сталі ўладальнікамі памятных падарункаў ад рэдакцыі.Па традыцыі, самым інтрыгуючым і хвалюючым момантам стала правядзенне розыгрышу прызоў рэдакцыі паміж тымі, хто падчас правядзення Дня падпісчыка аформіў падпіску на раённую газету “Кіравец” на 4 квартал бягучага года. У выніку шчаслівага выпадку іх уладальнікамі сталі Людміла Лукановіч, якая з’яўляецца не толькі даўнім падпісчыкам “раёнкі”, але і яе няштатным аўтарам на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, і Алена Мурашка.
Варта адзначыць, што для калектыву рэдакцыі “Кіраўца” сустрэча са сваімі чытачамі — падзея заўсёды жаданая. На старонках газеты журналісты “раёнкі” імкнуцца аператыўна інфармаваць чытачоў пра навіны і падзеі, якія адбываюцца ў нашым раёне, вобласці, рэспубліцы, пра дасягненні ўстаноў і арганізацый раёна, пра таленавітую моладзь і слаўныя працоўныя традыцыі, спартыўныя дасягненні кіраўчан.
Хочацца спадзявацца, што наша сувязь “чытач — газета — чытыч” па-ранейшаму будзе надзейнай і непарыўнай. Мы працуем для вас, нашы паважаныя падпісчыкі!
Фота
Людмілы
СЯМЁНАВАЙ.

Увага! Падпіска на «Кіравец» хутка завяршаецца. Не спазніцеся!

 

Последние новости

Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Жиличский дворцово-парковый ансамбль встречает региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»

26 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность начинается с каждого из нас

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировской ЦРБ прошли тактико-специальные учения

24 сентября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика  правонарушений в отношении огнестрельного оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем