Темы

На брацкай магіле ў Баравіцы асвяцілі крыж

На брацкай магіле  ў Баравіцы   асвяцілі крыж

kresyt

У Дзмітрыеўскую памінальную бацькоўскую суботу настаяцель Кіраўскага Свята-Пакроўскага храма іерэй Дзмітрый Первій асвяціў паклонны Крыж, нядаўна ўстаноўлены на брацкай магіле ў аг.Баравіца.
Гэта падзея сабрала на памятным месцы жыхароў аграгарадка, а таксама кіраўчан, сярод якіх быў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук.

Сродкі на будаванне Крыжа ахвяравала праваслаўная дабрачынца Вера Яўмененка, а ўстанавілі святыню сіламі Праваслаўнага казачага брацтва Бабруйскай епархіі. Яго атаман Ігар Хадасевіч таксама прыняў удзел у чыне асвячэння.
Для населенага пункта, тэрытарыяльна аддаленага ад храма, устаноўка Крыжа стала значнай падзеяй. Некаторыя веруючыя жыхары аграгарадке раней звярталіся да свяшчэнніка з просьбай аб устаноўцы Паклоннага Крыжа. У прамове да вяскоўцаў айцец Дзмітрый адзначыў: “Крыж з’яўляецца духоўным арыенцірам. Пасля чына асвячэння ён утрымлівае ў сабе асаблівую Божую сілу. Гэтая святыня стане заступніцай усяго населенага пункта”.
Бацюшка падкрэсліў, што важнасць адбыўшайся ў аграгарадку падзеі немагчыма перадаць словамі, гэта трэба адчуваць, і ў хуткім часе ўсё больш людзей далучацца да такога светлага адчування: праходзячыя міма Крыжа — перахрысцяцца, праязджаючыя на аўтамабілях па трасе — успомняць пра Госпада, магчыма, памоляцца.
Сімвалічна, што чын асвя-чэння паклоннага Крыжа адбыўся ў Дзмітрыеўскую памінальную суботу. Як мы ведаем, Дзмітрыеўская субота ўстаноўлена вялікім князем Дзмітрыем Данскім. Пасля перамогі на Куліковым полі над Мамаем 8 верасня 1380 года ён па вяртанні з поля бою наведаў Троіца-Сергіеву лаўру. У абіцелі памянулі праваслаўных воінаў, загінуўшых падчас бітвы. З часам склалася традыцыя памінаць воінаў царкоўным чынам штогод, а да нашых часін гэты дзень дайшоў такім, што разам з байцамі, загінуўшымі за Радзіму, мы памінаем і сваіх памершых блізкіх.
Айцец Дзмітрый выказаў меркаванне, што нябожчык Мікалай Галімскі, астанкі якога былі перазахаваны на гэтай брацкай магіле напрыканцы верасня бягучага года, быў веруючым чалавекам. За гэта, магчыма, Гасподзь дапамог яму праз столькі год быць пахаваным менавіта на сваёй роднай зямлі, дзе ў хуткім часе з’явіўся праваслаўны Крыж і адбылося памінавенне нябожчыкаў. Бацюшка дадаў: “Магчыма, многія з пахаваных у гэтай брацкай магіле салдат Савецкай Арміі і не ведалі аб існаванні Бога, што рабіць – час быў такі… Магчыма, проста не разумелі веры і яе пры-значэння, але яны аддалі свае жыцці за Айчыну. Гэтыя воіны маглі ўхіліцца ад выканання свайго воінскага абавязку, аднак яны смела ўступілі ў барацьбу за Айчыну і палі смерцю храбрых. Мінула шмат гадоў, але мы — іх нашчадкі памятаем аб подзвігу і молімся за супакаенне іх душ”.
Падзея заняла паўгадзіны часу, але пакінула ў душы непамерна вялікі багаж светлыні, шчырасці і цеплыні. Людзі разышліся і раз’ехаліся па сваіх справах, а над паклонным Крыжом на брацкай магіле замёр белы галубок (частка скульптурнай кампазіцыі), нібы вартаўнік Нябёсаў, пасланы сюды на захаванне памяці і ўсяго жывога.

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость