На чарговай сесіі Кіраўскага райсавета дэпутатаў вызначаны новыя арыенціры, узнагароджаны пераможцы

Напрыканцы мінулага года на чарговай, 11 сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання былі зацверджаны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і раённы бюджэт на 2019 год. А перад гэтым на пасяджэнні райвыканкама праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, раённага бюджэту і разліковыя паказчыкі па кансалідаваным бюджэце раёна на 2019 год былі абмеркаваны і адобраны.
У рабоце пасяджэння райвыканкама прыняў удзел начальнік упраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.
Пасяджэнне райвыканкама пачалося з уручэння ўзнагарод — гэтую місію выканаў кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў.
У межах правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018” быў наладжаны конкурс «Самая крэатыўная лава», вырабы затым упрыгожылі аграгарадок Жылічы. У конкурсе прынялі ўдзел многія арганізацыі. Падзячнымі пісьмамі райвыканкама былі адзначаны раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, Паўлавіцкі сельскі выканаўчы камітэт, райспажыўтаварыства, РЦСАН. Па-
дзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў атрымалі рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”, цэнтральная раённая бальніца, ААТ “ПМК №97 “Вадбуд”, аўтапарк №14, раён газазабеспячэння.
У адрас усіх удзельнікаў прагучалі ўдзячныя словы, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава выказала пажаданне, каб гэта стала традыцыяй дзякуючы якой станавіліся больш прыгожымі і камфортнымі іншыя мясціны Кіраўшчыны.
Былі агучаны вынікі круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры раёна за 2018 год: першае месца — на рахунку ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, другое — у аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэцяе — у Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа. Пераможца адзначаны кубкам і дыпломам райвыканкама, прызёры — дыпломамі адпаведных ступеней.
Былі таксама абвешчаны вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый арганізацый раёна. Гран-пры атрымаў філіял “Кіраўскі” ААТ “Бабушкіна крынка”. Першае месца прысуджана ПМК-255, на другім — цэнтральная раённая бальніца і раён газазабеспячэння, на трэцім — ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Пераможцы агляду-конкурсу адзначаны дыпломамі райвыканкама і каштоўнымі падарункамі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
