На чарговым пасяджэнні раённай камісіі для каардынацыі работы па прадухіленні гібелі людзей ад пажараў былі разгледжаны вынікі работы аглядных камісій па абследаванні домаўладанняў за 2015 год

На чарговым пасяджэнні раённай камісіі для каардынацыі работы па прадухіленні гібелі людзей ад пажараў пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Галіны Слабоднівакай, пры ўдзеле старшынь аглядных камісій, спецыялістаў адказных службаў і суб’ектаў прафілактыкі былі разгледжаны вынікі работы аглядных камісій па абследаванні домаўладанняў грамадзян за мінулы год, вызначаны задачы на год бягучы.

Са справаздачамі аб праведзенай рабоце па выяўленні парушэнняў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях прафілактуемых катэгорый грамадзян выступілі старшыні аглядных камісій, прадстаўнікі РАНС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РЦСАН.

У цэнтры асаблівай увагі аглядных камісій — адзінокія, адзінока пражываючыя, састарэлыя грамадзяне, інваліды, мнагадзетныя сем’і, а таксама тыя,  у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, альбо аднесеныя да катэгорыі сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама асобы, схільныя да ўжывання спіртных напіткаў.

Пры правядзенні абследаванняў асаблівую ўвагу члены аглядных камісій  звяртаюць на стан электраправодкі, печаў, комінаў, санітарны стан жылых памяшканняў, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў. З грамадзянамі праводзяцца прафілактычныя гутаркі аб недапушчэнні выпадкаў курэння ў ложку, правяраючыя раяць, каб не вешалі каля ацяпляльных прыбораў адзенне, каб побач з агнём не знаходзіліся лёгкаўзгаральныя прадметы і вадкасці. Усе выяўленыя недахопы дакументальна фіксуюцца, а грамадзянам даецца час на іх ухіленне. У выпадку неабходнасці паўторнае абследаванне домаўладання ажыццяўляецца сумесна з работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які выдае прадпісанне, у выпадку невыканання патрабаванняў грамадзяніна чакае штраф за парушэнне пажарнай бяспекі.

Пэўным катэгорыям грамадзян за кошт сродкаў дзяржаўных праграм была аказана дапамога ў рамонце печаў, электраправодкі і для ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Як паведаміў начальнік РАНС Міхаіл Каранкевіч, у мінулым годзе ў раёне зменшылася колькасць пажараў у жылым сектары з 26 (2014 г.) да 17, а таксама выпадкаў гібелі людзей ад іх з 6 да 4. Па словах спецыяліста РАНС, у большасці выпадкаў вогненныя трагедыі не звязаны з няспраўнасцямі печаў ці электраабсталявання, а адбываюцца з-за безадказных адносін асобных грамадзян да ўласнай бяспекі.

Сярод асноўных прычын адбыўшыхся вогненных трагедый — неасцярожнае абыходжанне з агнём (7 выпадкаў), парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў (7) і электраабсталявання (3) і іншыя.

Па выніках праведзеных праверак па фактах гібелі людзей ад пажараў устаноўлена, што трое загінуўшых падчас трагедыі знаходзіліся ў нецвярозым стане, усе яны — непрацуючыя, і жанчына — адзінока пражываючая пенсіянерка, інвалід І групы.

У мінулым годзе ў адносінах 5 асоб, якія былі вінаваты ва ўзнікненні пажараў, складзены адміністрацыйныя пратаколы, згодна іх да грамадзян прыменены пакаранні ў выглядзе штрафаў да 30 б.в.

Работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у мінулым годзе было абследавана 199 домаўладанняў, у якіх пражываюць грамадзяне, злоўжываючыя спіртнымі напіткамі. Да 71 асобы былі прыменены меры адміністрацыйнага пакарання за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, да 7 — паўторна. Па 26 грамадзянах падрыхтаваны хадайніцтвы аб накіраванні іх у ЛПП.

Міхаіл Каранкевіч выказаў прапанову падчас правядзення сельскіх сходаў акрамя гутарак ажыццяўляць кінавідэапаказ матэрыялаў з адбыўшыхся вогненных трагедый, што ў прафілактычных мэтах мае большы псіхалагічны ўплыў на свядомасць людзей.

Старшыня раённай камісіі для каардынацыі работы па прадухіленні гібелі людзей ад пажараў Галіна Слабоднікава звярнула ўвагу службаў прафілактыкі на неабходнасць актывізацыі правядзення абследаванняў домаўладанняў грамадзян з ліку прафілактуемых катэгорый. Акрамя таго, прагучала прапанова аб стварэнні пры ўстановах адукацыі раёна агітбрыгад з ліку навучэнцаў школ, якія са сваімі нумарамі супрацьпажарнай накіраванасці будуць прымаць удзел у сельскіх сходах.

Старшыні аглядных камісій сельвыканкамаў агучылі факты адсутнасці ў гандлёвай сетцы сельскіх населеных пунктаў аўтаномных пажарных апяшчальнікаў, элементаў сілкавання для АПА, засцерагальнікаў для  электрычных сетак. Старшыні райспажыўтаварыства Святлане Сарока было ўказана на недапушчэнне ў далейшым падобных фактаў.

У рабоце па папярэджванні гібелі людзей ад пажараў былі вызначаны тры прыярытэтныя накірункі: рамонт і рэканструкцыя печаў, рамонт і замена электраправодкі, абсталяванне жылых дамоў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Для вырашэння гэтых пытанняў неабходна прыцягваць сродкі з усіх крыніц фінансавання, у тым ліку актыўна працаваць з дзецьмі пажылых грамадзян, якія абавязаны аказваць дапамогу сваім бацькам.

Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх