Темы

На Кіраўшчыне адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

На Кіраўшчыне адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

nezavisit

Узнёсла і ўрачыста прайшло на Кіраў-шчыне галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Цудоўнае надвор’е, выдатны настрой у жыхароў раёна, музыка панавалі на працягу ўсяго дня. А самымі галоўнымі на свяце былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны: людзі, якія, не шкадуючы сябе, змагаліся з ненавісным ворагам. Дзякуючы  гераізму і мужнасці абаронцаў Айчыны сёння ўсе мы жывем у мірнай і незалежнай краіне.

Па традыцыі, святочныя мерапрыемствы пачаліся ля брацкай магілы воінаў і партызан, размешчанай па вул.Гагарына райцэнтра. Сюды прыйшлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь. Сярод іх быў Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна Аляксандр Серакоў.
Была ўшанавана памяць загінуўшых. Адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы: першымі кошык з кветкамі ўсклалі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.
Далей святочная калона на чале з экскортам машын, ганаровыя месцы ў якіх занялі ветэраны, пад гукі духавога аркестра рушыла па галоўнай вуліцы горада да стадыёна — там працягваліся святочныя ўрачыстасці.
Перад трыбунамі, дзе размясціліся ганаровыя госці — ветэраны вайны і працы, члены райвыканкама, кіраўчане — святочным маршам праходзяць дэлегацыі працоўных калектываў раёна. Адкрыў шэсце калектыў райаграпрамтэхзабеспячэння, які прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва за мінулы год сярод сельскагаспадарчых арганізацый, калектываў жывёлагадоўчых ферм, фермерскіх гаспадарак у намінацыях “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці” і “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса”.

Святочнае шэсце працягваюць калектывы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, СГФ “Чыгірынка” РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, КСУП “Жылічы”, СВК “Калгас “Ніва”, “Калгас “Беларусь”, “Чырвоны баец” — кожны з іх па выніках мінулага года мае пэўныя працоўныя перамогі ў абласным і раённым спаборніцтвах.
Вядучыя з гонарам называюць дасягненні сельгасарганізацый, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, прозвішчы лепшых з лепшых прадстаўнікоў, чыя праца прыносіць плён на карысць роднага краю.
Як толькі закончылася святочнае шэсце, пачаўся тэатралізаваны канцэрт “Славім зямлі нашай светлае імя!”.
Да прысутных — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзі, жыхароў горада і сельскіх населеных пунктаў, гасцей урачыстасцей — з віншавальнымі словамі звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.
У сваёй прамове ён адзначыў, што гісторыя нашай зямлі — гэта цяжкі і доўгі шлях да незалежнасці. Нашым продкам неаднойчы даводзілася мужна адстойваць свабоду і самабытнасць. Вы-трымаўшы ўсе выпрабаванні, наш народ застаўся нескароным, моцным духам і адданым роднай зямлі, якую заўсёды адраджаў з попелу і беззапаветна любіў.
Кожны год у гэты святы для нас дзень мы аддаем даніну павагі подзвігу беларускага народа, нізка схіляем галовы перад загінуўшымі на палях бітваў за сваю Радзіму, шануем тых, хто ўнёс свой уклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прынёс на нашу зямлю доўгачаканую Перамогу.
Мы ганарымся тым, што ў нашай краіне пануюць мір, згода, парадак. А на Кіраўшчыне жывуць людзі, якія свята захоўваюць і прымнажаюць слаўныя баявыя і працоўныя традыцыі, уносяць свой дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё раёна, вобласці і краіны.
Далей кіраўнік раёна агучыў пералік дасягненняў раёна, арганізацый аграпрамысловага комплексу, сацыяльнай сферы, назваў прозвішчы асобных працаўнікоў, якія выйшлі пераможцамі на рэспубліканскім і абласным узроўнях. Аляксандр Бутараў выказаў ім шчырую ўдзячнасць за тое, што сваімі працоўнымі здабыткамі, творчымі поспехамі і спартыўнымі дасягненнямі яны прасляўляюць сваю малую радзіму.
Сёлетні год адзначаны знакавымі падзеямі ў гісторыі раёна і краіны: 80-годдзе з дня ўтварэння раёна, 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэтыя падзеі — падстава для асмыслення пройдзенага шляху і стымул для новых працоўных перамог.
Старшыня райвыканкама з асаблівай цеплынёй звярнуўся да ветэранаў: гэта яны абаранілі Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падарылі нам мір і спакой, адбудавалі пасляваенную Беларусь і ўсё жыццё добрасумленна працавалі на яе карысць. Людзі старэйшага пакалення ўвасабляюць сабой непахісныя патрыятычныя і маральныя асновы грамадства. Мы ніколі не забудзем таго, што яны зрабілі для Радзімы.

У заключэнне Аляксандр Бутараў павіншаваў усіх прысутных са святам і пажадаў, каб вера ў сябе, сваю дзяржаву жыла ў сэрцы кожнага, каб заўсёды было мірнае неба над нашай Радзімай!
Вядучыя працягвалі святочную праграму. Быў зроблены экскурс у мінулае: удзельнікі праграмы змаглі данесці да гледачоў усе перыяды станаўлення і развіцця роднага краю — ад далёкай мінуўшчыны да сённяшніх дзён. У сцэнах прымалі ўдзел прадстаўнікі многіх працоўных калектываў, касцюмаванае іх увасабленне было арыгінальным і відовішчным.
Усе мы: і людзі сталага ўзросту, і моладзь — беражліва захоўваем памяць аб мужнасці воінаў і бязмерна ўдзячныя ім за сонечнае неба, за нашу Незалежнасць.
Дзеці ўручылі ветэранам вайны і працы кветкі, яны таксама атрымалі каштоўныя падарункі.
Далей вядучыя нагадалі прысутным моманты станаўлення раёна: як паўставалі з руін спаленыя вёскі, як вялося будаўніцтва сельскагаспадарчых, сацыяльных аб’ектаў, як у 1949 г. з г.Бабруйска ў Кіраўск праз в.Любонічы была праведзена высакавольтная лінія электраперадач, якая паклала пачатак электрыфікацыі раёна. Як з’явіліся мехлесапункт, леспрамгас, рай-прамкамбінат, цагляны завод, пякарня і інш.
Як сімвал працвітання роднага краю — духмяны каравай — быў уручаны старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву.
…На стадыён уехаў пажарны аўтамабіль, і прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадэманстравалі пажарнае абсталяванне, з дапамогай якога выратавальнікі ліквідуюць надзвічайныя сітуацыі, забяспечваюць пажарную бяспеку жыхарам раёна.
Кінолагі-бабруйчане са сваімі службовымі сабакамі паказалі шэраг выступленняў, кожны з іх суправаджаўся гучнымі апладысментамі гледачоў.
Прыемна асэнсаваць, што на Кіраўшчыне з пачатку года створана 70 маладых сем’яў, 93 — адзначылі сярэбранае вяселле і 8 — залатое. Тры сямейныя пары: маладажонаў Сяргея і Зарыны Сакалоўскіх, Аляксандра і Наталлі Комараў (сярэбраны юбілей), Уладзіміра і Ларысы Караткевічаў (залаты юбілей) прайшлі праз кветкавыя аркі, ім былі выказаны пажаданні шчаслівага сямейнага жыцця і ўручаны падарункі.
Затым усе прысутныя шчырымі апладысментамі сустракалі нашу будучыню — маленькіх дзетак у прыгожых калясках, якіх выкацілі маладыя матулі. Усім малышам былі ўручаны падарункі — цацкі.
Далей на стадыён выходзяць пераможцы алімпіяд, конкурсаў, будатрадаўцы, пераможцы і ўдзельнікі фестываляў “Фламінга-2015”, “Парад парасонаў-2015”, “Міс Кіраўчанка” — моладзь, якая з гонарам працягвае слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, мэтанакіравана глядзіць у будучыню і пакарае новыя вяршыні.
На працягу святочнага мерапрыемства гучалі любімыя песні, мелодыі, выконваліся танцавальныя нумары. А фінальным акордам стала кампазіцыя “Мы — адзінае цэлае”, над стадыёнам разляцелася бліскучае канфеці.
Пасля заканчэння канцэртнай праграмы да ўвагі прысутных было прапанавана цыркавое прадстаўленне: хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю назіралі за выступленнямі жанглёраў, вясёлых клоўнаў, дрэсіраваных сабачак.

Працавалі тэматычныя пляцоўкі, з устаноўленых тут сельгасарганізацыямі раёна падвор’яў разносілася вясёлая музыка. Трэба адзначыць, што ўсе пастараліся, каб выглядаць дастойна: выстаўленыя старадаўнія рэчы прыцягвалі ўвагу прахожых. Вельмі прыгожыя вышываныя ручнікі, абрусы, тканыя рэчы, розныя падзелкі — гэта сведчыць аб тым, што ў нашым раёне жывуць майстравітыя людзі, з рук якіх выходзяць цудоўныя вырабы. А якіх толькі тут ні было пачастункаў! І кожнае падвор’е прапаноўвала сваё кароннае блюда.
Прадставілі свае творчыя работы раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённая школа мастацтваў.
Весела было каля маладзёжнай пляцоўкі “БРСМ — Будучае краіны будаваць маладым!”: тут усе жадаючыя мелі магчымасць праявіць эрудыцыю ў збіранні пазлаў, прыняць удзел у конкурсах, гульнявых праграмах.
Актыўна працавалі гандлёвыя палаткі райспажыўтаварыства, УКП “Бытпаслугі”, прадпрымальнікаў.
Наладжваліся шматлікія спартыўныя мерапрыемствы, у якіх прымалі ўдзел кіраўчане розных узростаў.
Паралельна з канцэртна-забаўляльнай праграмай у гарадскім парку каля раённага Дома культуры працавала дзіцячая пляцоўка: тут для малышоў было шмат забаў.
Увечары святочныя мерапрыемствы працягваліся на галоўнай плошчы горада: адбыўся канцэрт народнага духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” “Беларусь, жыцця майго крыніца”, затым усе прысутныя прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Спяем гімн разам!”.
Вельмі відовішчным быў святочны фейерверк, які азарыў увесь горад сваімі рознакаляровымі фарбамі.
У Цэнтры адпачынку адбылася тэматычная дыскатэка “Мы з табой, Беларусь!”.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем