Темы

На Кіраўшчыне палявыя работы набіраюць абароты

На Кіраўшчыне палявыя работы набіраюць абароты

Трахтар

Веснавыя работы на палях раёна імкліва набіраюць абароты. У працэс уключыліся ўсе сельгасарганізацыі Кіраўшчыны.

Як нам паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на ўчарашні дзень да сяўбы было падрыхтавана 2123 га глебы. Найбольшыя плошчы — у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Бераснёўскі”.

У большасці гаспадарак прыступілі да сяўбы яравых культур. Па засеяных плошчах лідзіруюць “Бераснёўскі”,“Рассвет”, “Барчыцы-агра”.

Вільгаць з дапамогай культыватараў закрыта на 3583 га. У РАПТЗ работы праведзены на 905 га, у “Рассвеце” — на 825 га, у КСУП “Чырвоны баец” — на 485 га.

Узарана бягучай вясною 842 га. З гэтых плошчаў 566 га — на рахунку рассветаўцаў.

Паралельна вядзецца падкормка азімых культур. Збожжавыя падкормлены на 4771 га, што складае 51%. У тым ліку ў КСУП “Жылічы” — на 98% планавых плошчаў, у СГФ “Чыгірынка” — на 84%. Мінеральныя ўганаенні ўносяцца таксама пад рапс, свірэпіцу, шматгадовыя травы.

Працягваецца вывазка на палі і ўнясенне агранікі. Сярод раённых лідараў у гэтых работах — “Рассвет”, КСУП “Чырвоны баец”, “Барчыцы-агра”.   

Последние новости

В районе

Профориентация: курс на мужество

23 октября 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Подростковые суициды: что делать при обнаружении признаков

23 октября 2026
Читать новость
Актуально

Внимание будущему урожаю и сытной зимовке

23 октября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

В Кировском районе экстренные службы отработали ликвидацию условных аварий

23 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

28 октября прием граждан проведет Елена Владимировна Прудникова-Кирпичёнок

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

29 октября прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

23 октября 2026
Читать новость