На Кіраўшчыне працягваецца перыяд веснавых палявых работ. У аб’ектыве – СГФ “Чыгірынка”

На Кіраўшчыне працягваецца перыяд веснавых палявых работ. У аб’ектыве – СГФ “Чыгірынка”

У сельгасарганізацыях раёна працягваецца адказны перыяд веснавых палявых работ. Па наваколлі разносіцца гул трактароў, штодня ў лік запланаваных дадаюцца гектары засеяных, падрыхтаваных пад сяўбу, угноеных плошчаў. А ў працоўным спаборніцтве вызначаюцца лідары на розных відах работ…

Механізатары Сяргей Чорны, Сяргей Брэндзікаў, Дзмітрый Конюхаў, Віктар Каліноўскі

У сераду мы пабывалі на палетках СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Пасля далучэння да сельгасфіліяла суседняй стайкаўскай гаспадаркі плошчы сельгасугоддзяў тут значна павялічыліся і складаюць зараз 4798 га, у тым ліку 3154 га пашы.
Як пракаменціраваў вядучы аграном Юрый Смятана, пад яравую сяўбу ў іх сельгасарганізацыі ў разрэзе сельгас­культур адведзена: 50 га – пад авёс, 845 га – пад аднагадовыя травы і 785 га – пад кукурузу, у тым ліку 150 га – на зерне.

Анатоль Кузьмін

Сярод веснавых палявых клопатаў таксама – падсеяць на 400 га шматгадовыя травы, з іх 150 га зойме люцэрна.
Сяўбу аўса чыгірынцы завяршылі. Праведзена першая падкормка азімых культур на зерне на 1039 га.
Па стане на канец учарашняга рабочага дня, як мы даведаліся, патэлефанаваўшы ў сельгасфіліял, аднагадовыя травы пасеяны на 306 га, люцэрна – на 82 га. Другая падкормка азімых праведзена на 560 га.

Віктар Данцоў і Валерый Замкоў

Завершана падкормка шматгадовых траў азотам і каліем на 1050 га. Юрый Уладзіміравіч адзначыў, што мінеральнымі тукамі сельгасфіліял забяспечаны на 100%. Пад кожную сельгаскультуру фосфарныя, калійныя, азотныя ўгнаенні ўносяцца пад поўную патрэбу, што дае спадзяванні на адпаведную аддачу.
Рабочы дзень у працаўнікоў палёў доўжыцца з 7 гадзін раніцы да 19-ці вечара. Яны забяспечваюцца гарачым харчаваннем, якое прывозяць са сталовай РАПТЗ.

 

Дзмітрый Гаўрылаў

Аднаго з удзельнікаў палявой кампаніі мы заспелі за работай на полі паблізу вёскі Боркі: на магутным трактары з сеялкай шчыраваў Анатоль Кузьмін, забяспечваючы падсеў шматгадовых траў. Увогуле гэты механізатар заняты на сяўбе. На полі далей ішла падрыхтоўка глебы: тут на дапамогу чыгірынцам прыйшлі тэхніка і кадры з ААТ “ПМК-97 Вадбуд”: заключаны дагавор на ўзворванне 500 га.
Падкормкай азімых культур КАСам займаецца на УЭСМ “Роса” Віктар Данцоў. На падвозцы вадкіх угнаенняў працуе Валерый Замкоў: ён – на заслужаным адпачынку, але падчас напружанай пары далучыўся да праводзімых работ. Сярэдняя выпрацоўка ў дзень – 70-80 га.
Далей рэдакцыйная “Лада” накіравалася да поля за Чыгірынкай: тут рыхтаваў глебу пад сяўбу кукурузы на трактары “Беларус-3022” у агрэгаце з КУМ-10 Дзмітрый Гаўрылаў.
Наступны ўчастак веснавых работ – поле за Галынаўкай, дзе былі разгорнуты работы па ўнясенні арганічных угнаенняў: яны праводзіліся на трох адзінках тэхнікі, якімі кіравалі ўмелыя і вопытныя трактарысты-машыністы Сяргей Брэндзікаў, Дзмітрый Конюхаў, Сяргей Чорны. Загрузку арганікі на “Амкадоры” ажыццяўляў Віктар Каліноўскі.

Па словах Юрыя Смятаны, запланавана ўнесці арганікі 30 тыс. т. Работы распачаліся нядаўна, па стане на канец учарашняга дня паказчык склаў 5630 т.
Кадры механізатараў – вопытныя, надзейныя, усе добрасумленна працуюць на адве­дзеных участках.
У гаспадарцы створаны бяспечныя ўмовы для правя­дзення работ, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, стымулы маральнага і матэрыяльнага заахвочвання.

Юрый Смятана зрабіў акцэнт на тым, што ўся тэхніка сельгасфіліяла аснашчана GPS-навігацыяй, злучана ў адзіную камп’ютарную сістэму РУП “Беларуснафта” – такім чынам наладжаны строгі кантроль за рухам тэхнічных адзінак, расходам паліва.
Дакладна працуе дыспетчар Галіна Фірагіна. Своечасова ажыццяўляе запраўку тэхнікі Валянціна Юхнавец, якую тут добразычліва называюць “каралевай бензакалонкі”.
Пазнаёміліся мы падчас паездкі з маладым спецыялістам Кацярынай Зобачавай, якая закончыла БДСГА і з сакавіка працуе ў гаспадарцы аграномам. Зразумела, сваім багатым вопытам ахвотна дзеліцца з ёй Юрый Смятана.
Усё ў сельгасфіліяле зараз падпарадкавана таму, каб правесці веснавыя палявыя работы ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.
Наталля ХАДАКОВА.
ФотаМаксіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024