На Кіраўшчыне працуюць таленавітыя педагогі-фізкультурнікі

На Кіраўшчыне працуюць таленавітыя педагогі-фізкультурнікі

Воронич валера

Паўлавіцкую СШ імя Р.А.Худалеева можна смела назваць самай спартыўнай школай: яе вучні — нязменныя пераможцы і прызёры спаборніцтваў па многіх відах спорту розных узроўняў. Гэтыя дасягненні непарыўна звязаны з плённай дзейнасцю настаўніка фізічнай культуры і здароўя Валерыя Іванавіча Вароніча. Сапраўдны прафесіянал і энтузіяст сваёй справы, якой аддаў шмат гадоў, ён змог захапіць сваіх выхаванцаў фізкультурай і спортам, прывіць імкненне да фізічнай актыўнасці і здаровага ладу жыцця.
У ліку лепшых выхаванцаў Валерыя Вароніча — Анастасія Котава, Арцём Іваноў і Максім Няйштэтар.

Усебаковы клопат аб захаванні жыцця і здароўя, фізічным і псіхічным развіцці дзяцей і падлеткаў, прапаганда і зацвярджэнне здаровага ладу жыцця падрастаючага пакалення, арганізацыя змястоўнага, пазнавальна-развіваючага вольнага часу школьнікаў — вось толькі некаторыя з задач, якія стаяць перад настаўнікамі фізічнай культуры і здароўя устаноў адукацыі раёна.
На Кіраўшчыне працуюць таленавітыя педагогі-фізкультурнікі, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія паспяхова. Сваю кампетэнтнасць, любоў да абранай прафесіі яны даказваюць адпаведнай спартыўнай падрыхтоўкай сваіх выхаванцаў.
Стабільна высокія рэзультаты паказваюць вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, з якімі займаецца выкладчык Валерый Вароніч, які з‘яўляецца кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя. Яго падапечныя — удзельнікі і пераможцы многіх раённых абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, удзельнікі зборных каманд Магілёўскай вобласці па зімовым і летнім мнагаборстве «Здароўе».
Значны ўклад у справу развіцця фізкультурна-аздараўленчай работы ўносіць выкладчык СШ №1 Аляксандр Каранкевіч. Умелы арганізатар, які зацікаўлены ў дасягненні сваімі вучнямі поспехаў, ён падрыхтаваў шмат членаў зборных каманд раёна, пераможцаў і прызёраў у многіх спаборніцтвах.
Актыўна працуе са сваімі выхаванцамі выкладчык Скрыпліцкай СШ Феафан Аляшкевіч, які мае вялікі практычны вопыт работы. Яго падапечныя ў саставе зборнай каманды раёна прымалі ўдзел у розных абласных спаборніцтвах.
На належным узроўні таксама наладжана фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі раёна, дзе працуюць вопытныя педагогі Аляксандр Якавец (Мышкавіцкая СШ), Уладзімір Лугін (Жыліцкая СШ), Сяргей Іваніцкі (Чыгірынская СШ), Сяргей Садоўнікаў (гімназія), Любоў Гайдук (Дабаснянскі УПК ДС-СШ), і іншых. Іх выхаванцы таксама паказваюць высокія спартыўныя рэзультаты.
У пляяду фізкультурнікаў раёна ўліваюцца і маладыя сілы. З энтузіязмам працуюць Марына Чабатар (Баравіцкая СШ), Лізавета Багданава (Любоніцкая СШ). Ім ёсць чаму павучыцца ў старэйшых калег, і яны з ахвотай пераймаюць вопыт.
Людміла ІСАКАВА, метадыст аддзела адукацыі, спорту
і турызму райвыканкама.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024