Темы

На Кіраўшчыне актыўна працягваецца корманарыхтоўка

На Кіраўшчыне актыўна працягваецца корманарыхтоўка

_MG_5212 _MG_5162 _MG_5173 _MG_5187У гаспадарках раёна поўным ходам вядуцца восеньскія палявыя работы: ворыва глебы, сяўба азімых збожжавых культур, уборка кукурузы на сілас, прэсаванне саломы і іншыя.

Ні на хвіліну не прыпыняюцца работы на сельгаспалетках КСУП “Чырвоны баец”. Задача нумар адзін зараз — уборка кукурузы на сілас. “Каралева палёў” сёлета размясцілася на плошчы ў 600 га: з 250 га кукуруза будзе ўбрана на зерне. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы складае 370 ц/га, і гэта пакуль убіраюцца ўчасткі, якія найбольш пацярпелі падчас вясенніх замаразкаў.
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “раёнкі” галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Селівёрстаў, асноўны разлік яны зараз робяць на назапашванне кармоў і актывізацыю работ па правядзенні пасяўной кампаніі ў найбольш спрыяльныя тэрміны.

Да слова, “каралева палёў” сёлета радуе сваёй ураджайнасцю: расліны стаяць шчыльнай сцяной, метры пад два ў вышыню, прычым своечасова праведзеная хімапрацоўка не дала прарасці пустазеллю.
На ўборцы кукурузы працуюць два кормаўборачныя камбайны, якімі кіруюць вопытныя меха-нізатары Валерый Дырыкаў і Сяргей Іваноў. Для бесперабойнай работы корманарыхтоўчага канвеера на адвозцы сіласнай масы задзейнічаны 5 адзінак тэхнікі. Андрэй Новік, Аляксандр Сіндараў і Уладзімір Бяляўскі працуюць на трактарах, Мікалай Аляксееў і Віктар Кітоў — на МАЗах. Зялёная маса дастаўляецца на сіласныя ямы, што размешчаны каля МТФ “Дваранінавічы”. Па стане на ўчарашні дзень ужо закладзена 2700 т сіласу, што складае больш за 40% ад плана.
Для закладкі якасных кармоў вядзецца іх кругласутачная трамбоўка: Аляксандр Марцючэнка на К-700 і Мікалай Масюковіч на “Амкадор” робяць усё ад іх залежачае, каб нарыхтоўваемы сілас быў належнай якасці. Не сакрэт, што менавіта добра затрамбаваныя кармы будуць лепш захоўвацца і зберагуць свае карысныя рэчывы. Строгі кантроль за вільготнасцю і тэмпературным рэжымам закладваемай у сіласную яму масы ажыццяўляюць адказныя спецыялісты.
Актыўна вядуцца работы па ўборцы саломы з палеткаў: плошча больш чым 830 га ўжо ад яе вызвалена. Дзве адзінкі тэхнікі, на якіх працуюць Віктар Аляксееў і Яўген Кандраценка, задзейнічаны на прэсаванні саломы. Міхаіл Барадзін займаецца пагрузкай і разгрузкай цюкоў, а Яўген Марцючэнка — іх адвозкай.
Амаль кругласутачна ідуць у “Чырвоным байцы” работы па ўзворванні глебы пад азімыя збожжавыя культуры: больш за 180 га ўжо гатовы прыняць зярняты пад ураджай будучага года. Павел Букаты і Сяргей Барадзін, рыхтуючы глебу на сваіх трактарах, працуюць адказна і старанна, перавыконваючы дзённыя нормы.
На лушчэнні ржышча, якое ўжо праведзена на плошчы 160 га, шчыруе Аляксей Масюковіч.
Вядзецца ўборка яравога рапсу, які сёлета размясціўся на плошчы 325 га: са 160 га намалочана 130 т. Уборку рапсу даверылі аднаму з перадавікоў сёлетняй збожжаўборачнай кампаніі — Андрэю Новіку.
Завяршылі сяўбу азімага рапсу, які заняў плошчу ў 350 га, на ўчастку 70 га пасеяна азімая сурэпіца. Усяго ж азімы збожжавы клін сёлета ў “Чырвоным байцы” размесціцца больш чым на 850 га: з якіх 350 га адведзена пад пшаніцу, 400 га — пад трыцікале на зерне і 120 га — на зялёную масу.
Для паляпшэння кармавога рацыёну жывёлы ў гаспадарцы выкарыстоўваюцца пажніўныя паўкосныя культуры (проса). Лепшыя ўчасткі проса і канюшыны будуць убраны на насенне.
Пад асаблівым кантролем — нарыхтоўка і закладка насеннага матэрыялу. Уся неабходная яго колькасць засыпана ў сховішча, зараз яно праходзіць праверку. Акрамя таго, плануецца закупіць элітнае насенне азімай пшаніцы гатунку “элігія” і азімага трыцікале “імпульс”.
Паклапаціліся ў гаспадарцы і аб закладцы пад поўную патрэбу насення яравых збожжавых і зернебабовых культур: свайго часу чакаюць 165 т ячменю, 106 т зернебабовай сумесі, 10 т гароху.
Радуе сёлета аграрыяў і ўраджай яблыкаў, ужо сабрана 18 т: уся сакавітая прадукцыя рэалізавана.
Добрасумленная і адказная праца прыносіць свой плён. Аб гэтым яскрава сведчаць вынікі сёлетняй збожжаўборачнай кампаніі: з плошчы ў 927 га намалочана 4216 т збожжа (на 500 т больш ураджаю мінулага года, пры сярэдняй ураджайнасці 45,7 ц/га. Асабліва парадавала трыцікале, якое дало на круг па 56 ц/га.
У гэтыя восеньскія дні не змаўкае гул сельгастэхнікі на палетках КСУП “Чырвоны баец”, а гэта значыць, што спецыялісты і механізатары прыкладуць усе намаганні, каб палявыя работы былі выкананы якасна і ў тэрмін.
На здымках: галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Селівёрстаў і механізатар Мікалай Масюковіч задаволены якасцю нарыхтаванага сіласу, галоўнае зараз забяспечыць яго правільнае захоўванне; на пагрузцы саломы заняты вопытны механізатар Міхаіл Барадзін, на адвозцы — Дзмітрый Друк.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость