На «Купаллі» ў Александрыі

15 гадоў запар аграгарадок Александрыя збірае сяброў на купальскі фэст. Кіраўчане заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у традыцыйных народных гуляннях на маляўнічым беразе Дняпра. Сёлетні юбілейны год не стаў выключэннем. Калектывы галіны культуры рэгіёна, дзіцячай школы мастацтваў Кіраўска, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райспажыўтаварыства прадстаўлялі падворак «Кіраўская гасцёўня», сувенірную і найсмачнейшую кулінарную прадукцыю, удзельнічалі ў конкурсах, радавалі гасцей свята заўзятымі песнямі, танцамі, гульнямі.

Кіраўчанка Таццяна Якавенка не ўпершыню прымала ўдзел у «Купаллі»: «Так, сапраўды, я стараюся не прапускаць гэты народны фэст. У Александрыі звычайна канцэнтруецца шмат радасці, творчасці, талентаў. Ёсць на што паглядзець, чым палюбавацца. Сёлета тут працавала каля тысячы майстроў з Беларусі і Расіі, сярод іх і мая свякруха Аліна Якавенка, майстар па саломапляценні. Яна таксама пастаянны ўдзельнік свята.
Юбілейны фэст у Александрыі аб’яднаў дзясяткі тысяч гасцей. Было весела, цікава, насычана! Асабіста я з задавальннем спляла вянок з духмяных палявых кветак. Да слова, купальскі вянок быў сёлета галоўным сімвалам фестывалю, бо «Купалле» супала са святам Івана Купалы».
Падрыхтавала Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Ангеліны КРАЎЧАНКА.