Темы

У Кіраўскім раёне сёння прайшлі “Зажынкі”

У Кіраўскім раёне сёння прайшлі “Зажынкі”

Сёння ў Кіраўскім раёне, першым на Магілёўшчыне, быў дадзены старт жніву-2020. Свята “Зажынкі” адбылося на сельгаспалетках ААТ “Дабаснянскае” каля в.Дабрыца.

На полі, дзе каласіцца азімы ячмень, выстраіліся збожжа­ўборачная тэхніка, камбайнеры гаспадаркі. На свяце прысутнічалі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, кіраўнікі, галоўныя інжынеры, аграномы сельгасарганізацый раёна.
Міхаіл Гулы, вітаючы хлебаробаў, усіх удзельнікаў “Зажынак”, адзначыў, што непрыкметна падышла галоўная сельскагаспадарчая кампанія – уборка ўраджаю. Сёлета і надвор’е спрыяла, каб ён быў добрым. Зараз галоўная задача – убраць збожжа своечасова і без страт. Кіраўчане заўжды славяцца сваёй арганізаванасцю ў працы, падкрэсліў кіраўнік раёна, таму займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў Магілёўскай вобласці.
Ад імя райвыканкама, сябе асабіста Міхаіл Гулы павіншаваў усіх са святам “Зажынкі”, пажадаў моцнага здароўя, добрага працоўнага настрою, каб у рабоце не падводзіла тэхніка і далей хлебаробам спрыяла надвор’е.
З сівой даўніны, адзначылі вядучыя свята, уборка збажыны з палёў была адной з важнейшых падзей для сялян і суправаджалася многімі, даволі складанымі, аднак асэнсаванымі абрадамі. Перад жнівом серп абавязкова “замаўлялі”. Крапілі святой вадой, вастрылі, да бляску зачышчалі. Потым пачыналі жаць першы сноп, ён лічыўся імянным. Звычайна яго зажынала старэйшая ў сям’і жанчына – жняя. Спрадвеку на зажынкі адпраўляліся раніцай да ўсходу сонца. А першую зжатую жменю каласоў жняя клала не ў агульны сноп, а асобна, разам з хлебам і сырам.
Першы сноп упрыгожвалі кветкамі, неслі ў хату і ўручалі гаспадару. Яго зерне лічылася гаючым для людзей і жывёлы.
Гэтыя традыцыі ўвасобілі на полі ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці Дабаснянскага СДК. Жанчыны, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, у белых хустках і фартухах з сярпамі ў руках выйшлі зажы­наць ячмень. Першы сімвалічны імянны зажыначны сноп жнеі ўручылі Міхаілу Гуламу. Старшыня райвыканкама некалькі разоў падкінуў яго ўверх у знак таго, каб колас быў высокім і важкім, каб сёлетняе жніво прайшло без страт, не псавалася тэхніка і было добрым здароўе ў хлебаробаў.

Першы сімвалічны зажыначны сноп – старшыні райвыканкама Міхаілу Гуламу.
Камбайнеры ААТ «Дабаснянскае» гатовы да ўборкі ўраджаю!

Ад імя працаўнікоў палёў кіраўніку раёна быў уручаны каравай, як сімвал багацця і дабрабыту.
Настаяцель Жыліцкага храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Міхаіл Пракоф’еў святой вадой акрапіў тэхніку, хлебаробаў, палеткі і ў малітвах папрасіў Божага блаславення перад адказнай, напружанай працай.
Затым камбайнераў ААТ “Дабаснянскае” запрасілі заняць свае месцы за штурваламі збожжаўборачнай тэхнікі і зжаць першую паласу сёлетняга ўраджаю.
Добры настрой прысутным на свяце падарыў вакальны калектыў “Родныя галасы” раённага Дома культуры.
З даўніх часоў знакам дабрабыту любой дзяржавы з’яўляецца хлеб. І, прысвячаючы жыццё адной з самых ушанаваных прафесій на зямлі, хлебаробы самааддана працуюць насуперак усім непагодам, уносячы важкі ўклад у агульны каравай.

Няхай жа кіраўскі каравай ураджаю 2020 года будзе вялікім і важкім!
Наталля ХАДАКОВА. Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость