На варце дзяржаўнага рубля

На варце дзяржаўнага рубля

На ўсіх этапах станаўлення і развіцця нашай дзяржавы роля фінансавых органаў з’яўляецца прыярытэтнай. Фінансісты забяспечваюць кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, якаснае складанне і выкананне бюджэту.
Сёння мы раскажам пра чалавека, які адказвае за матэрыяльны дабрабыт бюджэтных устаноў і арганізацый нашага раёна, – начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Галіну Рыгораўну Шупікаву. 1 студзеня ў яе трайное свята: Новы год, прафесійнае свята і ўласны юбілей…
Родам Галіна Шупікава з в.Малая Машчаніца Бялыніцкага раёна. Там скончыла 8 класаў, потым вучылася ў Мінскім фінансава-эканамічным тэхнікуме, пасля заканчэння якога ў жніўні 1981 года прыйшла ў райфінаддзел Кіраўскага райвыканкама рэвізорам-інспектарам па бюджэце. Працавала тут на розных пасадах. З 1989 года была намеснікам начальніка, а з чэрвеня 2004 года – узначаліла аддзел. Кіраўшчына стала другой малой радзімай для нашай гераіні, тут яна стварыла сям’ю, тут нарадзіліся сын і дачка – шчасце жанчыны, радуюць бабулю трое любімых унукаў. Не губляе Галіна Рыгораўна сувязь з малой радзімай. Па магчымасці наведвае родныя мясціны, сустракаецца са сваякамі. З захапленнем і сумам у вачах успамінае бацькоў, сяброў і рэчку…
Галіна Рыгораўна і ўвесь калектыў фінаддзела добра ведаюць сэнс прыказкі “Капейка рубель беражэ”, бо праца з размеркаваннем бюджэтных сродкаў і дакументамі – іх прамы абавязак. Пацвярджэннем таму з’яўляюцца зладжаная работа бюджэтных устаноў, своечасовае атрыманне заработнай платы. Калектывам аддзела на чале з яго кіраўніком вырашаецца шмат фінансавых пытанняў. Гэта і забеспячэнне фінансавання першачарговых артыкулаў, сярод якіх камунальныя паслугі, выдаткі на харчаванне, медыкаменты і іншыя. “Мы стаім на варце не свайго, а дзяржаўнага рубля, таму неабходна ставіцца ў некалькі разоў больш беражліва і эканомна, чым да свайго асабістага, – лічыць Галіна Шупікава. – Мы павінны ўмець бачыць наперад, знаходзіць правільныя варыянты вырашэння пытанняў, бо ад таго, як будуць фінансавацца нашы бюджэтныя ўстановы, будзе залежаць сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і дабрабыт нашага насельніцтва: своечасовая выплата заработнай платы, яе рост. Адным словам, неабходна ўмець планаваць раённы бюджэт, а гэта тое самае, што і ўласны кашалёк: калі мы недзе больш зрасходавалі, дык у другім месцы неабходна з’эканоміць, каб не выйсці за рамкі бюджэту”.
Галіна Рыгораўна адзначыла, што, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці 2022 года, пры фінансавай падтрымцы вобласці, наш раён спрацаваў добра па ўсіх паказчыках. “Мы можам спрагназаваць, як у фінансавым плане будзе жыць раён у наступным годзе, – заўважыла начальнік аддзела. – Бюджэт і надалей будзе мець сацыяльны накірунак. Чакаецца павелічэнне падаткаў на 117% да ўзроўню 2022 года. Прагназуецца рост базавай стаўкі на 10%, павышэнне заработнай платы бюджэтнікаў на 116%. Зразумела, хацелася б мець грошы адразу на ўсё і шмат: адрамантаваць усе дарогі, зрабіць рамонты… Але ж толькі разумнае планаванне ў рамках бюджэту і ўменне пераадольваць непрадбачаныя сітуацыі можа даць станоўчы вынік. І зрабіць гэта пад сілу толькі агульнымі намаганнямі, усім калектывам. Хоць ён у нас і невялікі: усяго 7 чалавек, але, на маю думку, адзін з лепшых у раёне, бо тут працуюць добрасумленныя і адказныя людзі, якім я давяраю, як сабе”. Галіна Рыгораўна не вылучыла работнікаў, па яе словах, усе яны заслугоўваюць удзячнасці і павагі за высокі прафесіяналізм і працавітасць.
За сваю ж працу, паспяховае і добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, ініцыятыву, асабісты ўклад у развіццё фінансава-эканамічнай і падатковую палітыку Галіна Рыгораўна Шупікава ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкама, фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Па ўсёй бачнасці, з такімі кадрамі аб бюджэце нашага раёна можна не турбавацца: дзяржаўны рубель у надзейных руках.
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024