Темы

На «зялёным жніве» шчыруюць працаўнікі КСУП «Ніва-Барсукі»

На «зялёным жніве» шчыруюць працаўнікі КСУП «Ніва-Барсукі»

Нива косит

“Зялёнае жніво” — менавіта так працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў часта называюць перыяд нарыхтоўкі кармоў. Гэта важная і вельмі адказная справа, якая патрабуе асаблівай увагі і самааддачы ад усіх удзельнікаў кормаўборачнай кампаніі. На першым плане — якасць работ: менавіта ад гэтага ў значнай ступені залежыць, якімі будуць малочная і мясная прыбаўкі ў жывёлагадоўчай галіне.Аднымі з першых да нарыхтоўкі кармоў прыступілі працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі”.
Як адзначыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксей Семашкевіч, травастой якраз дасягнуў той стадыі росту, калі трэба пачынаць касавіцу. Прычым, марудзіць нельга: трава набрала максімальную колькасць пажыўных рэчываў, а, значыць, паядаючы кармы, жывёла дасць у будучым найбольшую аддачу.
Варта адзначыць, што ніваўцы ўсебакова падрыхтаваліся да касьбы. Загадзя была прыведзена ў гатоўнасць корманарыхтоўчая тэхніка. Распрацаваны ўмовы працоўнага спаборніцтва, меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, зацвердзілі тут і памеры дадатковай аплаты працы за высокую якасць правя­дзення работ.
Для нарыхтоўкі кармоў створана спецыяльнае механізаванае звяно. З убраных 30 га ўжо скатана ў рулоны і ўпакавана ў плёнку 60 т сена, у траншэі закладзена 1830 т сіласу.
З адказнасцю падышлі ніваўцы і да захаванасці нарыхтоўваемых кармоў: загадзя паклапаціліся аб рамонце і дэзінфекцыі наяўных траншэй і ям, аб уладкаванні да іх пад’язных дарог. Закладка кармоў вядзецца пад кантролем адказных спецыялістаў, што дазваляе забяспечваць выкананне ўсіх тэхналагічных патрабаванняў, строга адсочваюцца тэрміны закрыцця ям.
Аляксей Семашкевіч адзначыў, як і летась, частку кармоў у сельгаспрадпрыемстве плануюць захоўваць з прымяненнем сучасных тэхналогій: з дапамогай шматфункцыянальнага нямецкага прэс-падборшчыка яны будуць абгортвацца ў спецыяльную плёнку. Гэта дазваляе масе доўгі час не губляць сваіх пажыўных якасцей і захоўваць карысныя рэчывы.
Корманарыхтоўка вядзецца камбайнамі КЗР-10, якімі кіруюць вопытныя і адказныя механізатары Уладзімір Лукановіч і Сяргей Лебедзеў. Да слова, Сяргей падчас нарыхтоўкі кармоў заўсёды ў ліку лідараў, неаднойчы станавіўся пераможцай штогадовага раённага спаборніцтва. Хутка дастаўляюць зялёную масу да месца прызначэння Андрэй Свірко і Рыгор Асташоў. Старанна працуе на касьбе траў Мікалай Таранаў, добрасумленна выконваюць даручаную справу Уладзімір Еўдакімаў і Сяргей Гушчын: першы займаўся зграбаннем скошанай расліннасці, а другі — скатваннем сена ў рулоны.
Работа на кармавых палетках толькі набірае тэмп. Даражаць ніваўцы кожнай пагоднай хвілінай. Старанная праца механізатараў і добрая арганізацыя комплексу работ дае спадзяванне, што грамадскі статак будзе забяспечаны выскаякаснымі кармамі пад поўную патрэбу, а, магчыма, … і з запасам.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: адказнае стаўленне да даручанай справы вызначаюць вопытных працаўнікоў сельгаспрадпрыемства Рыгора Асташова і Сяргея Лебедзева.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость