Нацэлены на эфектыўную работу

Нацэлены  на эфектыўную работу

kklev

СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага — буйнейшая гаспадарка ў раёне.
Ключавое значэнне ў яе сельскагаспадарчай дзейнасці маюць жывёлагадоўля і раслінаводчая галіна.
Аб цяперашніх клопатах працаўнікоў сельгаскааператыва карэспандэнту “раёнкі” расказаў намеснік старшыні “Рассвета” па жывёлагадоўлі Аляксандр Сухадольскі:

— Адна з асноўных задач раслінаводчай галіны гаспадаркі — стварэнне трывалай кармавой базы для дасягнення добрых вынікаў у вытворчасці малака і мяса.
На дадзеным этапе надаем ўвагу нарыхтоўцы кармоў пад поўную патрэбу для грамадскага статка і забеспячэння загрузкі магутнасцей біягазавай устаноўкі. Актыўна працуем над тым, каб нарыхтаваць кармы з запасам на будучае лета і адысці ад практыкі стопрацэнтнага выкарыстання “зялёнкі” для падкормкі жывёлы. А ўвогуле ж, у планах — перайсці на кармленне БРЖ канцэнтраванымі кармамі, гэта дазволіць больш дэталёва падыходзіць да кантролю за якасцю рацыёна жывёлы.
Штодня на падкормку БРЖ ідзе каля 370 т зялёнай масы, з пачатку “зялёнага жніва” на гэтыя мэты выкарысталі каля 15 тыс. т траў.
Корманарыхтоўчая кампанія ў самым разгары: мы ўжо маем 13 тыс. т сенажу са шматгадовых траў і 7 тыс. т — з аднагадовых і непрадуктыўных збожжавых. Усяго плануем назапасіць не менш 25 тыс. т сянажнай масы.
Больш за 500 т кармоў нарыхтавалі з прымяненнем сучасных тэхналогій: запрэсавалі ў плёнку. Гэтыя высока-якасныя кармы будзем выкарыстоўваць для навацельнай жывёлы.
Значную стаўку ў нарыхтоўцы кармоў робім на кукурузу. “Каралева палёў” у сельгас-кааператыве займае плошчу ў 3330 га. Для патрэб жывёлагадоўчай галіны нам неабходна 35 тыс. т сіласу, яшчэ 30 тыс. т — для біягазавай устаноўкі. Частка кукурузы пойдзе на зерне, якое ў далейшым будзем выкарыстоўваць пры прыгатаванні камбікармоў уласнай вытворчасці.
Для забеспячэння бесперапыннага “зялёнага канвеера” пасеялі 700 га аднагадовых траў. Зернебабовыя сумесі з ячменю, аўсу і пялюшкі будзем убіраць на зерне, якое стане незаменным кампанентам у камбікармах.
З-за неспрыяльных пагодных умоў мінулай зімы частка збожжавых не адпавядае неабходным тэхналагічным кандыцыям, таму яны скашваюцца і выкарыстоўваюцца для закладкі зернесенажу, а вызваленыя палеткі перасяваюцца аднагадовымі травамі: просам, суданскай травой і інш.
На МТФ “Кірава” з агульных 7 траншэй на дадзены момант сянаж закладзены ў 4. У мінулым засушлівым годзе на зімоўку тут ўсяго было запоўнена кармамі толькі 4 ямы. Наперадзе яшчэ нарыхтоўка сіласу. Усё гэта дае спадзяванне на сытны прадстаячы зімова-стойлавы перыяд утрымання грамадскага статка.
Асаблівую ўвагу надаем развіццю жывёлагадоўлі. Гэтая галіна з’яўляецца да-мінуючай у экана-мічнай дзейнасці нашай гаспадаркі, бо пры ўмелым гаспадаранні дае прадукцыю круглы год.
Агульнае пагалоўе БРЖ складае 8750 галоў, з якіх 2200 — дойны статак. Планамерная работа па мадэрнізацыі маючагася абсталявання і памяшканняў ферм, раскрыццё генетычнага патэнцыялу жывёлы, належны догляд і клопат пра яе здароўе, арганізацыя правільнага кармлення даюць добрыя вынікі: зараз сярэднесутачны валавы надой складае 41 т, ад кожнай каровы штодзённа атрымліваем па 18 л малака. Працуем над тым, каб атрымліваць толькі якасную прадукцыю. З гэтай мэтай узяліся за рэканструкцыю маючыхся памяшканняў на МТК “Валосавічы”. Першая чарга ўжо ўведзена ў строй дзеючых, пасля ўвядзення другой часткі з’явіцца магчымасць павялічыць пагалоўе дойнага статка дзесьці на 120 галоў. А гэта дадаткова каля 2 т малака штодзённа.
За 5 месяцаў бягучага года рэнтабельнасць малака склала 32%. Затраты на 1 ц вытворчасці малака — 0,7 к. адз., пры нарматыве 1,0 к. адз, мяса — 7 к. адз. пры норме ў 10 к. адз. Значную стаўку ў рабоце робім на зніжэнне затрат і энергазберажэнне, а таксама на павелічэнне аддачы ад палеткаў і ферм.
Неблагую эканомію маем пры ажыццяўленні самастойнага абслугоўвання ўсіх маючыхся на МТК і МТФ 6 даільных залаў. Для гэтых мэт стварылі звяно наладчыкаў з ліку вопытных спецыялістаў: старшага інжынера па абслугоўванні Аляксея Хахлова і інжынера Васіля Гузава. Своечасовае правядзенне работ па замене расходных матэрыялаў дазваляе нам эксплуатаваць даільныя ўстаноўкі без значных паломак і прастояў.
Пры ўтрыманні кароў наладзілі абавязковы выпас жывёлы. На кругласутачнай пасьбе знаходзяцца глыбокасцельныя каровы. Арганізаваны выпас навацельнай і сухастойнай жывёлы з асноўным рацыёнам кармлення на кармавых сталах.
Зараз працуем над змяненнем тэхналогіі ўтрымання цялят. Праводзяцца работы па будаўніцтве памяшканняў на МТФ “Кірава”, дзе маладняк будзе ўтрымлівацца ў індывідуальных клетках. Гэта дазволіць не толькі павысіць захаванасць цялят, а і атрымліваць здаровы высокапрадуктыўны статак у будучым. Дасканала наладжаны працэс утрымання рамотнага маладняку БРЖ, які ўтрымліваецца на таварнай ферме “Цяса”.
Аднак, не толькі сучаснае абсталяванне і тэхналогіі дапамагаюць калектыву развіваць жывёлагадоўчую галіну. Немалаважны ўклад, несумненна, уносяць спецыялісты і работнікі нашага сельгаскааператыва, сярод якіх — цялятніцы, аператары машыннага даення, даглядчыкі жывёлы, вет- і зааспецыялісты, усе яны ствараюць дружны зладжаны калектыў, дзе нават цяжка выдзеліць кагосьці асобна.
Зараз галоўная задача “Рассвета” — не толькі замацаваць дасягненні, але і пераўзысці атрыманыя вынікі, а гэта значыць толькі адно — працаваць калектыву давядзецца яшчэ больш эфектыўна і з поўнай самааддачай.
Размаўляла
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Единый день информирования

В рамках Единого дня информирования

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Чтобы электроприбор не стал причиной пожара

17 мая 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

В Добосненском сельсовете будут проводиться профилактические противопожарные мероприятия

16 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх