Надышоў час цукровых буракоў

Надышоў час цукровых буракоў

Svekl

З раніцы і да змяркання не змаўкае гул сельгастэхнікі на палетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, шчыруюць руплівыя працаўнікі, клапоцяцца пра ўраджай сёлетняга года і робяць падмурак пад будучы. А, як вядома, дзе старанная праца, там і добрыя вынікі.

Аднымі з першых у раёне прыступілі рассветаўцы і да ўборкі цукровых буракоў. Вырошчваннем гэтай культуры тут сур’ёзна займаюцца шмат гадоў і маюць вельмі неблагія вынікі. Сёлета салодкія караняплоды занялі плошчу ў 261 га.
На буракаўборачным камбайне “Холмер” шосты сезон адказна і добрасумленна працуе механізатар Юрый Каранкевіч. Сёлета ў памочніках у яго Аляксандр Іваніцкі. Карэспандэнт “раёнкі” заспеў працаўнікоў на палетках за вёскай Казулічы, дзе і вялася ўборка буракоў. Тэхніка, своечасова і якасна даведзеная да ладу, працуе без збояў, уборка ідзе строга па графіку.
Спачатку салодкія карані ссыпаюцца ў бурты. Затым аўтамабілямі, якія па дагавору наймае Слуцкі цукроварафінадны камбінат, караняплоды адпраўляюцца на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт. Ужо здадзена больш за 1400 т. На пагрузцы караняплодаў працуе рассветавец Аляксей Каранкевіч.
У размове з намі галоўны аграном ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Жылінскі выказаў спадзяванне, што сёлетні ўраджай цукровых буракоў будзе важкім: на першых убраных 60 га на круг атрымана па 420 ц.
Па словах галоўнага агранома, цукровыя буракі — найважнейшая тэхнічная культура, якая дае сыравіну для цукровай прамысловасці. Тэхналогія вырошчвання толькі на першы погляд здаецца нескладанай: падрыхтоўка глебы, сяўба, апрацоўка ад пустазелля і шкоднікаў, уборка. Але для таго, каб атрымаць добры ўраджай салодкіх каранёў, неабходны строгае захоўванне тэхналогіі, пастаянны клопат і штодзённая напружаная праца. Немалаважнае значэнне маюць і ўмовы надвор’я: культура вельмі патрабавальная да святла, вільгаці і цяпла.
Зараз, у пачатку ўборачнага сезону, буракі ра­дуюць сваімі якаснымі паказчыкамі, у прыватнасці, цукровасцю, якая не толькі “ўкладваецца” ў базавы 16-працэнтны нарматыў, але і пераўзыходзіць яго. А калі ўлічыць, што працэс нарошчвання масы караняплодаў і назапашвання ў іх цукру ідзе бесперапынна, то ў рассветаўцаў ёсць рэальныя шанцы разлічваць на яшчэ больш высокія паказчыкі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: механізатары Юрый Каранкевіч і Аляксандр Іваніцкі працуюць на буракаўборачным камбайне «Холмер».

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем