Темы

Надышоў час цукровых буракоў. Рэпартаж з палеткаў Кіраўскага РАПТЗ

Надышоў час цукровых буракоў. Рэпартаж з палеткаў Кіраўскага РАПТЗ

Аднымі з першых у раёне прыступілі да ўборкі цукровых буракоў раслінаводы ААТ “Кіраўскае райагра­прам­тэх­забеспячэнне”.

Вырошчваннем гэтай культуры тут сур’ёзна займаюцца шмат год і маюць вельмі неблагія вынікі. Сёлета салодкія караняплоды займалі плошчу ў 370 га. Па стане на ўчарашнюю раніцу буракі ўбраны на 95 га, накапана 2320 т пры сярэдняй ураджайнасці больш за 244 ц/га.
На буракаўборач­ным камбайне “Холмер” шосты сезон адказна і добрасумленна працуе механізатар Дзмітрый Комар (на здымку).


Карэспандэнт “раёнкі” заспеў працаўнікоў на палетках за вёскай Курганы, дзе і вялася ўборка буракоў. Тэхніка, своечасова і якасна даведзеная да ладу, працуе без збояў, уборка ідзе ў адпаведнасці з графікам.

Спачатку салодкія карані ссыпаюцца ў бурты. Затым аўтамабілямі, якія па дагавору наймае Слуцкі цукроварафінадны камбінат, караняплоды адпраўляецца на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт. Ужо зда­дзена больш за 1450 т. На пагрузцы караняплодаў працуе Андрэй Хлапкоў, іншы раз падмяняе яго Анатоль Дзікун (на здымку).

Па словах галоўнага агранома, цукровыя буракі – важная тэхнічная культура, якая дае сыравіну для цукровай прамысловасці краіны. Тэхналогія вырошчвання салодкіх каранёў толькі на першы погляд здаецца нескладанай: падрыхтоўка глебы, сяўба, апрацоўка ад пустазелля і шкоднікаў, уборка. Але для таго, каб атрымаць добры ўраджай, неабходны строгае захаванне тэхналогіі, пастаянны клопат і штодзённая напружаная праца. Немалаважнае значэнне маюць і ўмовы надвор’я: культура вельмі патрабавальная да святла, вільгаці і цяпла.

У размове з намі галоўны аграном РАПТЗ Уладзімір Дарафей адзначыў, што сёлетняе спякотнае надвор’е зусім не паспрыяла росту і развіццю цукровых буракоў. Месцамі караняплоды драбнаватыя, але буракі радуюць сваімі якаснымі паказчыкамі, у прыватнасці, цукрыстасцю, якая не толькі “ўкладваецца” ў базавы 16-працэнтны нарматыў, але і пераўзыходзіць яго, складаючы па 17,5%. А калі ўлічыць, што працэс нарошчвання масы караняплодаў і назапашвання ў іх цукру ідзе бесперапынна, то ў працаўнікоў райаграпрамтэхзабеспячэння ёсць рэальныя шанцы разлічваць на яшчэ больш высокія паказчыкі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость