Темы

Кіраўскія сандружыны паказалі належныя веды і згуртаванасць

Кіраўскія сандружыны паказалі належныя веды і згуртаванасць

oborona oborona2 oborona3 oborona4 oborona5

Грамадзянская абарона з’яўляецца адной з важнейшых функцый дзяржавы, састаўной часткай абароннага будаўніцтва і забеспячэння бяспекі краіны. У апошнія гады, калі ў свеце ўсё часцей адбываюцца стыхійныя бедствы, аварыі, пажары, катастрофы, дзейнасць сістэмы грамадзянскай абароны набывае асаблівую актуальнасць. Грамадзянскія фарміраванні – санітарныя звёны і дружыны, аддзяленні пажаратушэння – павінны мець пастаянную высокую ступень гатоўнасці, каб своечасова папярэджваць і аказваць дапамогу насельніцтву ў надзвычайных сітуацыях. Адсюль вынікае і адна з важнейшых задач грамадзянскай абароны – навучанне грамадзян правілам дзеянняў у экстрэмальнай сітуацыі.

П раверыць ступень гатоўнасці санітарных звёнаў, дружын і супрацьпажарных грамадзянскіх фарміраванняў да дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях і былі закліканы спаборніцтвы ў рамках традыцыйнага раённага Дня грамадзянскай абароны, які прайшоў на падрыхтаванай пляцоўцы каля возера “Селішча”.
Дзевяць каманд прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый раёна спрачаліся за першынство на трох асноўных этапах: пажарная эстафета, баявое разгортванне на вадападаючай тэхніцы і спаборніцтвы санітарных звёнаў і дружын.
На ўрачыстым пастраенні ўдзельнікаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі.
Каб спаборніцтвы прайшлі зладжана і арганізавана, пастараліся супрацоўнікі РАНС, якія з самай раніцы падрыхтавалі пляцоўку, устанавілі неабходнае абсталяванне. Райспажыўтаварыства забяспечыла работу выязной гандлёвай кропкі, дзе можна было набыць ахалоджаныя напіткі і марожанае.
Праходзілі спаборніцтвы ў паралельным фармаце: мужчыны ў поўнай пажарнай амуніцыі дэманстравалі сілу, вынослівасць і мужнасць пры праходжанні камбінаванай эстафеты і па меткасці пападання струменем вады з брансбойта па ўмоўнай цэлі, жанчыны змагаліся за званне самых дасведчаных знаўцаў дзеянняў у ачагу паражэння. Апошнім неабходна было пераадолець пяць асноўных этапаў: на першым правяралася аснашчэнне – наяўнасць сумак з поўнай спецыяльнай укладкай медыцынскіх сродкаў згодна пераліку, на другім этапе выяўлялася ўменне карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны, трэці этап уяўляў сабой камбінаваны ачаг паражэння, і чацвёрты – этап хімічнага паражэння, а пяты – бактэрыялагічнага.
На кожным з этапаў веды і навыкі сандружынніц ацэньвалі строгія суддзі – работнікі райбальніцы. Так, па выніках праходжання кожнай з частак налічваліся штрафныя балы. Каманда, у якой аказалася менш штрафных ачкоў, і станавілася лідарам.
Высокую ступень гатоўнасці, належныя веды і ўменне прадэманстравалі сандружынніцы з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, якія і занялі першае месца. На другім месцы – санітарная дружына СВК “Калгас “Беларусь”, на трэцім – ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Пры праходжанні пажарнай эстафеты ў тройцы лідараў былі каманды СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, СВК “Калгас “Ніва” і РАПТЗ.
У спаборніцтвах па баявым разгортванні прыстасаванай вадападаючай тэхнікі лепшымі сталі каманды КСУП “Жылічы”, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і СВК “Калгас “Ніва”.
Сярод санітарных звёнаў не было роўных прадстаўніцам ліцэя №15, другое месца дасталася ААТ “ПМК-97 “Вадгас”, трэцяе – СГФ “Чыгірынка”.
Ірына Бабіч.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость