Темы

Наша памяць і боль

Наша памяць і боль

Нямала ўраджэнцаў і жыхароў Кіраўшчыны прымала ўдзел у афганскай вайне. Традыцыі братэрства і ўзаемадапамогі, якія склаліся падчас баявых дзеянняў, воіны-інтэрнацыяналісты падтрымліваюць і зараз, вучаць гэтаму моладзь. Вялікі ўклад у справу патрыятычнага выхавання ўносіць раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, якую ўзначальвае Юрый Сафронаў. Сярод актывістаў арганізацыі — Уладзімір Перадня і Барыс Карпенка, якія часта прымаюць удзел у сустрэчах з прадстаўнікамі падрастаючага пакалення. Фотакарэспандэнт “Кіраўца” занатаваў момант іх нядаўняй сустрэчы з вучнямі СШ №1 у школьным музеі.

У 1979 годзе пасля заканчэння Харкаўскага гвардзейскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча Барыс Карпенка трапіў у Прыкарпацкую ваенную акругу, у 49-ты асобны разведвальны батальён, дзе быў прызначаны камандзірам узвода. У 1983 году ён быў пераведзены ў Туркменістан, а праз некаторы час накіраваны ў г.Шындад Дэмакратычнай рэспублікі Афганістан, ў 5-ю мотастралковую дывізію, дзе камандаваў танкавым узводам, а крыху пазней — 6-й танкавай ротай.
Баявы шлях Б.Л.Карпенкі адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі і “Зоркай ДРА”, медалямі “За бездакорную службу” 2-й і 3-й ступеней і іншымі.
Барыс Леанідавіч адзначае, што падчас службы паміж баявымі таварышамі склалася моцнае сяброўства, братэрства. І зараз мужчына падтрымлівае сувязь з імі і аднакурснікамі з танкавага вучылішча, наведвае традыцыйныя сустрэчы.
Уладзімір Перадня — былы камандзір танкавага ўзвода. У маі 1986 года ў ліку 120 іншых савецкіх салдат кіраўчанін трапіў у Афганістан, дзе правёў доўгія два гады і тры месяцы.
Накіраваны на службу ён быў у 860 асобны Чырвонасцяжны Пскоўскі мотастралковы полк, а пазней прызначаны начальнікам 13-й заставы “Тышкан” на мяжы з рэспублікай Пакістан. Падчас службы ў Афганістане Уладзімір Іванавіч прыняў удзел у 15 баявых аперацыях. У адной з іх Уладзімір Перадня, прыкрываючы сабой таварыша, быў двойчы паранены. За праяўлены гераізм ён узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Сярод баявых узнагарод Уладзіміра Іванавіча медалі “За адвагу”, “За бездакорную службу” 2-й і 3-й ступеней і іншыя.
Як прызнаецца У.І.Перадня, яму і сёння часам сніцца вайна, а перажыванні прымушаюць сэрца біцца часцей, хоць з таго моманту прайшло нямала часу. Гэта быў асаблівы перыяд у жыцці кожнага, хто ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях у Афганістане. Перыяд, які змяніў чалавека, загартаваў яго характар, навучыў выжываць у любых умовах і на мяжы чалавечых магчымасцей. Душа баліць да гэтага часу, і зразумець, і раздзяліць гэты боль мусяць толькі тыя, хто сам прайшоў праз гэта…
Юлія ЗАВІШАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость