Темы

Насустрач «Дажынкам-2021»: «Моладзь за ўраджай!»

Насустрач «Дажынкам-2021»: «Моладзь за ўраджай!»

Чацвёрты год запар у краіне, у тым ліку і нашым раёне, намаганнямі грамадскага аб’яднання “БРСМ” пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь рэалізуецца праект “Моладзь за ўраджай!”. Гэта своеасаблівыя спаборніцтвы паміж камбайнерамі і вадзіцелямі ва ўзросце да 31 года, занятымі на жніве. Асноўная задача праекта – падтрымаць маладых працаўнікоў вёскі, папулярызаваць працу на зямлі і прафесіі аграпрамысловага комплексу.

Раман Шарамета

Як расказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ірына Пятроўская, сёлета на Кіраўшчыне ва ўборачнай кампаніі былі задзейнічаны 11 маладзёжных экіпажаў – а гэта 21 механізатар і 3 маладыя вадзіцелі. 5 збожжаўборачных экіпажаў з ліку моладзі шчыравалі на сельгаспалетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: Андрэй і Сяргей Дразды, Юрый Асташоў і Аляксандр Савельеў, Максім Юркавец і Іван Калееў, Сяргей Рыдзеўскі і Эдуард Фамін, Аляксандр Пінчук і Данііл Кахновіч, а таксама маладыя вадзіцелі, якія адвозілі ад камбайнаў свежанамалочанае збожжа, – Павел Андросаў і Яўген Шабуневіч.
У калектыве жыліцкіх хлебаробаў у жніве ўдзельнічалі маладыя механізатары Сяргей Міхнёў, Дзяніс Петрусёў і Аляксей Грыбоўскі, а таксама малады вадзіцель Раман Шарамета.
Па адным маладзёж­ным уборачным экіпажы было ў ААТ “Да­бас­нян­скае” – у саставе Яўгена Максімава і Аляксея Хвясько, КСУП “Ніва-­Барсукі” – Андрэя Свірко і Аляксея Бяляўскага, КСУП “Чыр­воны баец” – Дзя­ніса Казанцава і Дзміт­рыя Цяніцкага, СВК “Берас­нёўскі” – Паў­ла Іванова і Яўгена Міхалапа.

Яўген Міхалап

Падчас уборачнай кампаніі наладжвалася ўшанаванне перадавікоў сярод моладзі, якія першымі намалацілі альбо перавезлі тысячу і больш тон збожжа.
Прама на сельгаспалеткі да іх завітвалі прадстаўнікі раённай улады, актывісты БРСМ, прафсаюзнай арганізацыі, каб падзякаваць за адказную працу і ўру­чыць дыпломы і вымпелы лідараў жніва, падарункі.
Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2021 год пераможцамі ў намінацыі “Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў” сталі рассветаўцы Андрэй і Сяргей Дразды. Хлопцы праславілі раён у маштабах рэспублікі – сталі лідарамі рэспубліканскага праекта “Моладзь за ўраджай” у намінацыі “Маладзёжны экіпаж, дасягнуўшы найбольшага намалоту”.
2 месца ў раённым спаборніцтве заняў маладзёжны экіпаж у саставе Максіма Юркаўца і Івана Калеева, 3 – Юрый Асташоў.
Абсалютным лідарам сярод маладых вадзіцеляў стаў Раман Шарамета з Жыліч (на здымку 1). Ён першым у раёне сярод вадзіцеляў ва ўзросце да 31 года перавёз ад камбайнаў 1000 тон збожжа. Летась Раман заняў 3 месца ў адпаведным спаборніцтве. Падчас сёлетняга жніва ягоных намаганняў і шчырага імкнення зрабіць даручаную справу як мага лепей хапіла для перамогі.
Родам Раман Шарамета з Жыліч. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у Жыліцкі сельгаскаледж, а затым, пасля авалодання азамі сельскагаспадарчай прафесіі, пайшоў служыць у армію. Вадзіцелем у КСУП “Жылічы” працаўладкаваўся ў 2020 годзе. Да гэтага паспрабаваў шмат прафесій, але ж вырашыў знайсці сваё месца менавіта на малой радзіме. Раман падзяліўся, што прыказка “дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся” сапраўды адпавядае свайму сэнсу. Жыццё і праца ў знаёмых абставінах, побач з блізкімі людзьмі, сябрамі прыносяць сваю карысць. Працай малады чалавек задаволены, а ўдзел і перамогі ў вытворчых спаборнітцвах з’яўляюцца стымулам для далейшых дасягненняў.

Яўген Шабуневіч

Сярод маладых вадзіцеляў на 2 і 3 месцах у раённым спаборніцтве адпаведна – Яўген Шабуневіч (на здымку 2) і Яўген Міхалап (на здымку 3).
З года ў год, з пакалення ў пакаленне на Кіраўшчыне перадаюцца слаўныя працоўныя традыцыі: вопытныя аграрыі дапамагаюць моладзі асвойваць нялёгкую прафесію земляроба. А маладыя механізатары, у сваю чаргу, вылучаюцца стараннасцю і адказнасцю, што пацвярджае факт іх яскравых працоўных дасягненняў.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость