Темы

Навагодняе дабрачыннае свята прайшло ў Кіраўскім раённым доме культуры

Навагодняе дабрачыннае свята прайшло ў Кіраўскім раённым доме культуры

yolka-20-butarevyolka-16yolka-19yolka-18yolka-4yolka-2yolka-14yolka-6yolka-9yolka-10yolka-7yolka-15 yolka-11 yolka-13 yolka-8yolka-17Яркае, маляўнічае, з сюрпрызамі і пераўтварэннямі навагодняе дабрачыннае свята прайшло ў раённым Доме культуры ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. На галоўную ёлку раёна, па традыцыі, былі запрошаны рабяты — пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, турніраў, спаборніцтваў, а таксама дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, дзеці-інваліды.
Раздзяліць з дзятвой радасць ад чароўнага, светлага навагодняга свята прыйшлі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснікі старшыні райвыканкама, члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый.

У РДК, упрыгожаным сняжынкамі і гірляндамі, усіх сустракалі казачныя героі, роставыя лялькі, а на другім паверсе ветліва ззяла агеньчыкамі ёлка. Тут працавалі разнастайныя атракцыёны “Чароўны куфэрак”, “Незвычайны прыз” і іншыя, праводзіліся гульні.
А потым усе былі запрошаны ў залу, дзе на сцэне адбыліся асноўныя дзеянні свята. Навагодні настрой адразу задалі казачныя персанажы, а потым са словамі віншаванняў і шчырых пажаданняў да ўсіх звярнуўся кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” робіцца ўсё магчымае, каб ніводнае дзіцяці не засталося без увагі. “І ваша шчырая радасць, усмешкі для нас, дарослых, і ёсць галоўны падарунак у любую пару года, — падкрэсліў старшыня райвыканкама. — Як вядома, той, хто дорыць шчасце, шчаслівы ўдвая…”
Кіраўнік раёна адзначыў, што ў нашай краіне робіцца ўсё, каб дзеці раслі ў атмасферы клопату і любові, каб жыццё юных грамадзян было мірным і спакойным, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары.
Аляксандр Бутараў назваў адметныя дасягненні вучняў раёна ў адыходзячым годзе.
За перамогі ў рэспубліканскіх конкурсах доследных работ гімназістка Лізавета Басацкая і Віталь Арлоўскі з Жыліцкай СШ узнагароджаны другой прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, унесены ў Банк дадзеных адоранай моладзі Беларусі.
Па выніках абласнога конкурсу работ доследнага характару па вучэбных прадметах Дар’я Папова з СШ№1 узнагароджана дыпломам II ступені, гімназіст Павел Хурсаў удастоены дыплома III ступені, а таксама стаў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.
Вучні СШ №1 Ганна Бацян узнагароджана дыпломам III ступені ў абласным конкурсе біёлага-экалагічных работ, Вікторыя Шчоткіна, лідар піянерскай дружыны, — прызёр абласнога конкурсу “Лідар года-2016”, удзельнік Х Нацыянальнага дзіцячага форуму “Дзеці Беларусі — за мір і ўзаемаразуменне”.

Гімназістка Святлана Ісаічкіна — уладальнік дыплома III ступені ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове.
Адыходзячы год стаў выніковым на творчыя поспехі для выхаванцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: па выніках рэспубліканскіх інтэлектуальных турніраў “Светлагорская восень-2016”, “Сустрэча-2016”, “На ростанях” у скарбонцы зборных каманд 11 дыпломаў; Данута Перадня ўзнагароджана дыпломам I ступені ў міжнародным творчым конкурсе “Мае таленты”; удзельніцы ўзорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына” ўдастоены дыпломаў II ступені па выніках 2-га міжнароднага конкурсу музычна-мастацкай творчасці “Н’ю Стайл”; Дар’я Ананіч стала пераможцай адкрытага рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Вяночак”, прысвечанага 125-годдзю Максіма Багдановіча, узнагароджана дыпломам II ступені ў абласным аглядзе-конкурсе чытальнікаў, вядучых і канферансье “Шлях да поспеху”.
Год традыцыйна завяршаецца дастойнымі спартыўнымі рэзультатамі. Так, гімназістка Веалета Бяляўская ў саставе нацыянальнай мала-дзёжнай зборнай Рэспублікі Беларусь па валейболе ўзнагароджана дыпломам I ступені ў Чэмпіянаце ўсходне-еўрапейскай занальнай асацыяцыі, Багдан Франк — пераможца адкрытага першынства Магілёўскай вобласці па боксу. У абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” Яна Лісоўская з гімназіі і Максім Няйштэтар з Паўлавіцкай СШ імя Р.А. Худалеева ўзнагаро-джаны дыпломамі II ступені.
На рахунку выхаванцаў ДЮСШ — 3 месца на Кубку Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе, 1 месца на Алімпійскіх днях моладзі ў г.Магілёве па валейболе сярод дзяўчат, 2 месца ў першынстве рэспублікі па пляжным валейболе сярод дзяўчат, 1 месца ў абласной Спартакіядзе школьнікаў-2016 па веласпорце.
“Вашы перамогі і дасягненні, — адзначыў Аляксандр Бутараў, — доказ таго, што дзякуючы таленту, працавітасці і ўпартасці можна пакарыць любыя вяршыні, увасобіць у жыццё самыя смелыя мары”.
Кіраўнік раёна выказаў удзячнасць педагогам, бацькам за высакародную працу, якая заслугоў-вае самай высокай адзнакі. Ён павіншаваў усіх з Новым годам і Раством Хрыстовым, выказаў найлепшыя пажаданні. Старшыня райвыканкама ўручыў прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай пад-трымцы адораных вучняў і студэнтаў гімназістцы Лізавеце Басацкай, пераможцы рэспубліканскага конкурсу работ доследнага характару, і вучню Жыліцкай СШ Віталю Арлоўскаму, пераможцу рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-эканамічных работ.
У якасці навагодняга падарунка Аляксандр Бутараў атрымаў ёлачныя ўпрыгожванні, зробленыя рукамі рабят.
Далей распачалося тэатралізаванае прадстаўленне “Новы год у Лукамор’і”, падчас якога юныя гледачы жыва адгукаліся на ўсе перыпетыі сюжэту, падтанцоўвалі на месцах, дружна давалі адказы на пытанні і загадкі. Іх усмешкі выклікалі суперсучасная Баба Яга з ноўтбукам, разважлівы Кот вучоны, Лешы ў камуфляжы і іншыя персанажы. І, як заўжды бывае ў навагодніх казках, са з’яўленнем Дзеда Мароза і Снягуркі дабро святкавала перамогу над злом. Заключным, вельмі радасным для рабят акордам свята стаў сапраўды чароўны момант — наяўнасць пад іх крэсламі навагодніх падарункаў!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость