Темы

Не дапусціць страт ураджаю на Кіраўшчыне!

Не дапусціць страт ураджаю на Кіраўшчыне!

Сем-РАПТС-4 Сем-РАПТС-1 Сем-РАПТС-2Сем-РАПТС-3Летнія дні ўсё больш прыспешваюць земляробаў: вось-вось будзе дадзены старт жніву-2017. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны раённы семінар, які прайшоў на базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Ён стаў своеасаблівым практычным працягам нядаўняга пасяджэння райвыканкама, на якім разглядалася пытанне гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення ўборкі збожжавых і зернебабовых культур ураджаю 2017 года.
На семінар былі запрошаны спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі сельгас­арганізацый, спецыялісты інжынернай і агранамічнай службаў, а таксама па 2-3 механізатары, якія непасрэдна будуць задзейнічаны на жніве. У рабоце семінара прыняў удзел саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч і дырэктар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама” кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі.
(Працяг тэмы — на 4-й стар.)

Аб задачах, якія стаяць перад аграрыямі Кіраўшчыны на прадстаячым жніве, расказаў прысутным першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць. Галоўнае, што патрабуецца ад працаўнікоў на месцах, адзначыў ён, — убраць рапс і збожжавыя ў аптымальныя тэрміны і пры гэтым не дапусціць страт.
Заўсёды актуальным пры арганізацыі работ на жніве было і застаецца пытанне пажарнай бяспекі. На гэта скіраваў увагу ўдзельнікаў семінара інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Жураўскі.
Начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Дзмітрый Іваніцкі паведаміў аб гатоўнасці тэхнікі, якая будзе занята на жніве, збожжатакоў.
Асноўная частка семінара была прысвечана рабоце з тэхнікай, а, дакладней, асноўным тэхналагічным настройкам і рэгуліроўкам камбайнаў пры падрыхтоўцы да ўборкі ўраджаю. Аб гэтым даступна расказаў і наглядна прадэманстраваў дырэктар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама” кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі. Асаблівую ўвагу вучоны рэкамендаваў надаць рэгуліроўцы жатак камбайнаў, малацільнага абсталявання, ушчыльненню ўсіх вузлоў і агрэгатаў, выбару аптымальных рэжымаў работы. Вялася гаворка аб рабоце прэс-падборшчыкаў для ўборкі з палёў саломы, а таксама дыскатараў для апрацоўкі палёў пасля завяршэння ўборкі збожжавых.

Учора на базе КСУП “Жылічы” прайшоў семінар з удзелам галоўных эканамістаў, галоўных бухгалтараў, старшыняў прафсаюзных камітэтаў, інжынераў па ахове працы, грамадскіх інспектараў па ахове працы сельгасарганізацый раёна. Тэма пераклікалася: арганізацыя работ на жніве, стварэнне належных умоў працы для работнікаў і яе ахова, умовы працоўнага спаборніцтва, арганізацыя харчавання, захаванасць ураджаю.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость