Темы

Не ўпусціць спрыяльныя тэрміны

Не ўпусціць спрыяльныя тэрміны

lebedev1

На палях СВК “Калгас “Ніва” з ранку да вечара чуецца гул сельскагаспадарчай тэхнікі — актыўна вядзецца ўвесь комплекс веснавых палявых работ. У гэтым супрацоўнікі “раёнкі” пераканаліся, пабываўшы ў мінулую суботу ў сельгасарганізацыі.
Зямельныя ўчасткі далучанага ў свой час да “Нівы” былога саўгаса імя Кірава ў асноўным заняты пад шматгадовыя травы, сенакосы і пашы, азімыя культуры: зараз яны падкармліваюцца мінеральнымі ўгнаеннямі. Дарэчы, шматгадовыя травы падкормлены ўжо на 520 га (48%), сенакосы і пашы — на 920 га (86%).
На палях, размешчаных бліжэй да цэнтральнай сядзібы, шырока разгорнуты фронт работ па вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў, падрыхтоўцы глебы, сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур. У сельгасработах задзейнічаны 20 адзінак сельгастэхнікі.
Пакуль заняты дзве сеялкі, на якіх працуюць вопытныя механізатары Уладзімір Лебедзеў і Міхаіл Пратасаў. Сёлета неабходна заняць пад яравыя культуры 870 га, з іх больш паловы ўжо засеяны. Як толькі надыдзе спрыяльны час для сяўбы кукурузы, у гаспадарцы плануюць працаваць і ў начную змену. Тым больш, што даведзены да ладу яшчэ адзін пасяўны агрэгат, таму, калі з’явіцца неабходнасць, ён будзе задзейнічаны.
Сёлета ў сяльчан дабавіліся работы па перасяванні часткі плошчаў, занятых азімым рапсам, загінуўшым з-за неспрыяльных умоў надвор’я. Якаснае насенне для гэтых мэт маецца.
Значную ўвагу ніваўцы надаюць абнаўленню пасяўнога матэрыялу. Ужо закуплена 18 т збожжавай эліты, 1,2 т люцэрны, 1 т яравога рапсу. Усё насенне, неабходнае для яравой сяўбы, пратручана, ачышчана.
Як адзначыў у размове кіраўнік сельгаскааператыва Іван Рыняк, усе палявыя работы вядуцца згодна плана. Людзі працуюць добрасумленна, забяспечваючы высокую якасць работ. Механізатары ведаюць, што іх старанная праца будзе па заслугах ацэнена: па выніках пасяўных работ (як і іншых відаў) прадугледжана прэміраванне. Так, за першае месца ў спаборніцтве будзе выплачана 3 б.в., за другое — 2 б.в., за трэцяе — 1 б.в. Акрамя гэтага, пасля ўзыходу яравых культур за якасна праведзеныя работы земляробам даплацяць па 5-8 тыс. рублёў за гектар.

Асноўны касцяк, на каго раўняюцца іншыя, — нязменны: Аляксандр Петранкоў, Уладзімір Лебедзеў, Міхаіл Пратасаў, Яўген Лютарэвіч, Юрый Сямёнаў, Васіль Белаглазаў, Валерый Кухарэнка. Гэта людзі, якіх не трэба кантраляваць, яны выконваюць даручаную справу якасна і адказна. Замацаваная за імі тэхніка заўсёды ў спраўным стане, а калі і здараюцца паломкі, то механізатары ўхіляюць іх у найкарацейшыя тэрміны.
Сёлета калектыў земляробаў папоўніўся шасцю маладымі працаўнікамі: чатырма механізатарамі і двума слесарамі. Гэта сведчыць аб тым, што аб гаспадарцы ідзе добрая слава: чалавеку працы тут надаецца належная ўвага.
Аднаму навічку ўжо выдзелена жыллё, і гэты фактар, як і дастойная заработная плата, дружалюбныя адносіны калег, станоўча паўплывае на працоўны настрой.
Усяго ў бягучым годзе ў гаспадарцы плануецца засеяць 910 га збожжавымі і зернебабовымі культурамі, 750 га — кукурузай, 180 га — цукровымі буракамі. Усё для гэтага ёсць: і спраўная тэхніка, і паліва, і якаснае насенне.
З першых дзён усяго комплексу веснавых палявых работ механізатары гаспадаркі ўзялі нядрэнны старт. Мясцовыя земляробы ўмеюць працаваць і імкнуцца за змену выканаць максімальныя аб’ёмы работ, прычым на высокім якасным узроўні, каб потым атрымаць добры ўраджай.

На здымку: вопытны механізатар Уладзімір Лебедзеў у гэты дзень быў заняты на сяўбе зернебабовай сумесі на полі ў раёне в.Ізабэліна.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость