Па працы і пашана!

Па працы і пашана!

dr clkaz

Кожны год уборачная кампанія вызначае сваіх герояў.
Як паведамляла раённая газета,  сёлета па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу сярод старшых камбайнераў і камбайнераў збожжаўборачных камбайнаў экіпаж СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў саставе старшага камбайнера Івана Салановіча і камбайнера Канстанціна Казакова заняў ганаровае 2-е месца, намалаціўшы 4218,7 тоны зерня, а сямейны экіпаж у саставе старшага камбайнера Мікалая Дразда і камбайнера Андрэя Дразда заняў 3-е месца з намалотам 3131,1 тоны зерня.Той, хто працуе на камбайне, добра ведае, што “бітва” за ўраджай – гэта карпатлівая праца, якая не церпіць спешкі, бо можна згубіць тоны зерня, не сабраўшы яго ў бункер, а пакінуўшы на полі.
Аднак, нягледзячы на цяжкасці, жніво — любімая пара года для хлебаробаў.
Амаль 35 год прысвяціў працы на зямлі механізатар Іван Салановіч, сёлетняя ўборачная кампанія была ў яго 28-я па ліку. За гэты час Іван Леанідавіч паспеў папрацаваць на камбайнах самых розных марак, ад айчынных да замежных, і заўжды ён — сярод лідараў уборачнай кампаніі.
Добра сябе зарэкамендавала на сёлетнем жніве і моладзь. Адным з яе прадстаўнікоў з’яўляецца Канстанцін Казакоў. Юнак навучаецца ў ліцэі №15, а ў бягучым годзе падчас жніва вырашыў паспрабаваць свае сілы ў хлебаробскай справе.
З максімальнай аддачай шчыравалі на ўборачнай кампаніі бацька і сын Мікалай і Андрэй Дразды, адсюль і адпаведныя вынікі. Руплівая праца сямейнага экіпажа была адзначана шматлікімі ўзнагародамі.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем