Темы

Падзячныя пісьмы жывёлаводам раёна ўручыў галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічных пытаннях Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі

Падзячныя пісьмы жывёлаводам раёна ўручыў галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічных пытаннях Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі

_MG_1085

З  прыемнай місіяй прыбыў у мінулую сераду ў раён галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічных пытаннях Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі: у межах праводзімай прафсаюзам акцыі “Наш жывёлавод” ён уручыў аператару машыннага даення МТК “Валосавічы” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Таццяне Недасекінай і галоўнаму заатэхніку КСУП “Барчыцы-агра” Марыі Лысянковай Падзячныя пісьмы за самаадданую, плённую, адказную працу, вернасць выбранай прафесіі, падпісаныя міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Л.К.Зайцам і старшынёй Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК М.А.Лабушавым. Руплівыя працаўніцы атрымалі таксама падарункі.

Як адзначыў Віталь Лісіцкі, круглагадовая акцыя “Наш жывёлавод”, ініцыяваная Рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў АПК, заклікана надаць увагу лепшым прадстаўнікам жывёлагадоўчай галіны рэгіёнаў краіны: доля гэтай галіны ў аб’ёме даходаў сельгасарганізацый вельмі важкая. Таму і радавыя працаўнікі, і спецыялісты дастойныя самага высокага ўшанавання.
У працэсе наведвання жывёлагадоўчых аб’ектаў вялася размова са спецыялістамі аб тым, як наладжана вытворчасць прадукцыі, захаванні тэхналагічных патрабаванняў, адносінах работнікаў да справы, а таксама створаных для іх санітарна-бытавых умовах.

_MG_1077

_MG_1133

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость