Темы

Пайшла Каляда, калядуючы…

Пайшла Каляда, калядуючы…

kalyada

Напярэдадні старога Новага года мы вырашылі ў нашай вёсцы Пацава Слабада ажыццявіць абрад калядавання. Актыўны ўдзел у гэтым прыняла мясцовая дзятва.
Усе касцюмы і атрыбуты абрада былі загадзя пашыты і выраблены сваімі рукамі, што выклікала асаблівы інтарэс у хлопчыкаў і дзяўчынак. Пры падрыхтоўцы касцюмаў у ход ішло ўсё, нават старажытныя рэчы з бабуліных куфэркаў, плюс выдумка і майстэрства — і вынік атрымаўся цудоўным!
Калядоўшчыкі  заходзілі ў кожны дом, віншавалі гаспадароў з Калядамі, жадалі ім здароўя, багацця, дабра.
Уперадзе неслі выяву Віфліемскай зоркі, ролю Звездара выканаў Мікалай Говар. З роллю Казы, якую калядоўшчыкі бралі з сабой, як сімвал дастатку, выдатна справілася Ксенія Храмовіч, з роллю Каня — сімвала здароўя, працавітасці і сілы, — Коля Макаранка, Павадыра — Крысціна Новікава,  Механошы, збіраючага гасцінцы ў мех — Ваня Русецкі. У калядаванні прынялі ўдзел цыганкі, якія прыносілі ў дамы сяльчан радасць і весялосць, — іх увасобілі Саша Шыдлоўская, Таня Кейзік.
Людзі здаўна вераць, што прыход Каляды — гэта шчасце, здароўе і дабрабыт на ўвесь год, таму ў знак удзячнасці за добрыя пажаданні частавалі  калядоўшчыкаў рознымі прысмакамі.
Анжэліка РУСЕЦКАЯ,
дырэктар Пацава-Слабадскога СДК.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость