Темы

Палявыя работы набіраюць абароты

Палявыя работы  набіраюць абароты

pashettr

Усталяваўшаеся цёплае надвор’е садзейнічае хуткаму падсыханню палёў, а каб не ўпусціць спрыяльныя тэрміны, неабходна арганізавана наладзіць увесь комплекс палявых работ. Па-першае, захаваць вільгаць у глебе і ажыццявіць падкормку пасеваў, падрыхтаваць палеткі да яравой сяўбы. Усе гэтыя работы належным чынам вядуцца ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. 

У гэтым супрацоўнікі “раёнкі” пераканаліся, калі ў мінулую пятніцу пабывалі на палях сельгасарганізацыі. Першы наш прыпынак — рассветаўскі аэрадром. Яшчэ з дарогі пачулі гул магутнага рухавіка: гэта заводзіўся самалёт сельгасавіяцыі, які даўно стаў “крылатым” памочнікам земляробаў.
На палетках самай вялізнай па плошчы гаспадаркі з дапамогай авіяцыі выконваюцца такія віды работ, як падкормка пасеваў мінеральнымі ўгнаеннямі, хімічная апрацоўка ад шкоднікаў, падсеў траў. Падкормлены ўжо 1111 га.

Усяго рассветаўцам неабходна падкарміць 732 га шматгадовых траў, 1822 — сенакосаў і пашаў, 2033 — азімых збожжавых культур, 1780 — азімага рапсу.
У бягучым годзе ў сельгаскааператыве плануюць заняць пад яравыя культуры 5920 га, пасеяць кукурузу на зерне на 950 га і 2200 — на сілас, цукровыя буракі — на 215 га, бульбу — 410 га, агародніну — 105 га.
Значную ўвагу рассветаўцы надаюць вывазу і ўнясенню пад пасевы арганічных ўгнаенняў. Іх назапашана 105,7 тыс. т (123%), унесена ў глебу — 85,1 тыс. т. Дарэчы, на ўнясенні арганікі выдатна працуюць Аляксандр Міхалап, Васіль Клімовіч, Іван Салановіч. Пагрузкай арганікі на прычэпы з дапамогай “Амкадор-342С” займаецца Ігар Рудак, на яго рахунку — 6706 т загружаных арганічных угнаенняў.
Падрыхтоўчыя работы вядуцца на ўсіх вытворчых участках. На чызеляванні глебы стараннасцю вызначаюцца механізатар Сяргей Кахновіч, Сяргей Лісіцын, на баранаванні — Сяргей Міхалап, Іван Лучына.
Адказна і якасна працуюць на ворыве глебы Міхаіл Букаты, Валерый Піскуноў. Дарэчы, апошні ў той дзень на трактары “Беларус-3522” з 8-корпусным плугам шчыраваў на полі, размешчаным каля в.Капусціна: механізатар за дзень заворвае па 30-36 га.
Вядуцца работы і ў садзе: ужо абрэзаны пладовыя дрэвы на 150 га.
Каб своечасова і ў аптымальныя тэрміны правесці ўвесь комплекс веснавых палявых работ, у гаспадарцы падрыхтаваліся загадзя, задзейнічалі ўсе тэхналагічныя магчымасці: маецца паліва, уся неабходная глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка даведзена да ладу. Палявыя работы арганізаваны ў дзве змены, наладжана гарачае харчаванне. Распрацаваны меры маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці працаўнікоў.
Усе механізатары — вопытныя, ім не трэба паказваць, што і як рабіць: да даручанай справы яны ставяцца з душой. А значныя пасяўныя плошчы не дазваляюць ім расслабляцца.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость